У Еўракамісіі, Еўрапейскім парламенце, а таксама ўрады краін ЕЗ павіншавалі Майю Санду з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Малдовы. Малдаўскія ўлады адпаведна расследуюць магчымую арганізаваную перавозку выбаршчыкаў на ўчасткі ў Азербайджан, Беларусь і Турцыю самалётамі з Масквы з мэтай удзелу ў галасаванні ў дзень выбараў.

Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:
Былі спробы паўплываць на вынікі, як мы бачым не атрымалася. Але Расея і Беларусь будуць працягваць гэтую дэструктыўную дзейнасць. Гэта насамрэч вельмі важны рэферэндум, які там прайшоў, і на гэтых выбарах пацверджаны еўрапейскі вектар развіцця. Гэта яшчэ зусім не скончылася. Будуць яшчэ парламенцкія выбары, партыі Санду будзе цяжкавата.
Вядома, што старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Малдовай Зігфрыд Мурашан заявіў, што прэзідэнт Малдовы Майя Санду, якая выйграла другі тур прэзідэнцкіх выбараў, атрымала перамогу “над самым складаным сапернікам – Расейскай Федэрацыяй і беспрэцэдэнтнымі рэсурсамі, якія яна мабілізавала для маніпуляцый, дэзінфармацыі і подкупу выбаршчыкаў у Малдове”.
Беларускае Радыё Рацыя






