Госць Рацыі – палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман. З ім паразмаўляў Улад Грынеўскі.
РР: Спачатку хацеў з вамі пагаварыць пра настроі новага 2024 году. Які ў вас асабісты настрой?
Аляксандр Фрыдман: У мяне нармальны настрой. Я не скажу, што ён звыш добры, але асабліва дрэннага няма.
РР: А чакаеце цяжкі год? Мне асабіста здаецца, што ў палітычным плане ён у нас наперадзе дастаткова цяжкі.
Аляксандр Фрыдман: Думаю, што сапраўды цяжкі. І вы маеце рацыю, наконт настроя, з кім бы я не размаўляў пра тое, што будзе ў 2024-ым, якім ён будзе, амаль усе гавораць, што ён будзе прынамсі такім жа цяжкім, якім быў 2023-ці, і магчыма нават горшым. Так што негатыўны настрой прысутнічае. У мяне нават ёсць уражанне, што людзі нават падрыхтаваліся, што гэты год будзе складаны. І гэта не такая ўжо дрэнная справа, магчыма ён будзе лепшым, чым людзі чакаюць.
РР: Ёсць такая постсавецкая завядзёнка, калі народ чакае выступ кіраўніка. Узгадваецца Ельцын, які абвесціў у навагоднім звароце, што сыходзіць са сваёй пасады. Да беларусаў два кіраўнікі звярталіся ў гэтую навагоднюю ноч.
Аляксандр Фрыдман: Я абодва звароты паглядзеў.
РР: А гэтая блакіроўка ютуба, што гэта быў за знак? Навошта гэта рабілася?
Аляксандр Фрыдман: Усе, хто хацеў паглядзець навагодні зварот Лукашэнкі, яны хутчэй рабілі гэта не па інтэрнэту, а рабілі па беларускім тэлебачанні. Таму закіды, што гэта нейкая апазіцыйная акцыя, выглядае не пераканаўча. Канешне, вельмі цяжка зараз разважаць, што там адбылося. Гэта, напэўна, сукупнасць цэлага шэрага фактараў. Тое, што беларускія ўлады карыстаюцца пэўнымі тэхналогіямі, якія дазваляюць блакаваць той жа ютуб, гэта вядома. Гэта тэхналогіі не беларускія, гэта вынаходніцтвы з Расеі і Кітаю, якія беларускія ўлады таксама атрымліваюць.
Цалкам размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя