2 сакавіка на Саміце еўрапейскіх лідараў у Лондане быў прадстаўлены план перамір’я для Украіны, які ўключае месячнае спыненне баявых дзеянняў у паветры, на моры і на энергетычным фронце. Па задуме, такое перамір’е дасць магчымасць кантраляваць сітуацыю на фронце і дасць час для больш шырокага мірнага ўрэгулявання.

Фота: president.gov.ua
Палітолаг Аляксандр Фрыдман пракаментаваў гэты план, зазначыўшы, што ён вельмі невыгадны для Расеі:
– Цікава, як да яго паставяцца Злучаныя Штаты, прыпыніць вайну. Думаю, што для Трампа гэта ў пэўнай ступені непрыемна, бо ён жа сыходзіць з таго, што ўсе тыя планы павінны ад яго выходзіць. Для Расеі ён яшчэ больш непрыемны. Павінна прадэманстраваць сваё жаданне і сваю прыхільнасць да міру. Думаю, што нейкіх сур’ёзных магчымасцяў для рэалізацыі гэтага плану на дадзены момант няма, бо ён цалкам невыгадны Расеі.
Фрыдман таксама падкрэсліў важнасць новай ролі Беларусі ў гэтай сітуацыі:
– Роля Беларусі абсалютна маргінальная. Ні ў якім кантэксце яна не прысутнічае. Ну і Лукашэнка паводзіць сябе досыць стрымана. Ён разумее, што ў нейкіх перамовах для яго месца няма. Лёс Беларусі, як і лёс Еўропы будзе вырашацца без удзелу Беларусі.
На думку Фрыдмана, самое перамір’е, як і ўся сітуацыя вакол Украіны на сусветнай арэне, можа ў далейшым прывесці да стварэння новай “жалезнай” заслоны, дзе Беларусь апынецца па той бок, цалкам залежнай ад Расеі як у палітычным, так і ў эканамічным плане.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






