BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Фрыдман пра замах на Роберта Фіцо

У Прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіцо некалькі разоў стрэлілі ў горадзе Гандлова, дзе ўчора праходзіла выязное паседжанне ўрада Славакіі. Па дадзеных славацкіх СМІ, нападнік затрыманы і ім мог быць 71-гадовы пісьменнік і паэт Юрай Цінтула з горада Левіцэ.

Фота: dw.com

Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:

-Гэты замах зменіць палітычнае становішча не толькі ў самой Славакіі. Ён паўплывае на іншыя краіны. Я не думаю, што гэта будзе нейкі крок для эскалацыі. Мы знаходзімся напярэдадні выбараў у Еўрапейскі парламент. Роберт Фіцо – фігура супярэчлівая. І ён сам забяспечыць сабе доўгатэрміновую кар’еру, і калі ён выжыве, у яго і яго палітычнай партыі досыць добрыя перспектывы ў Славакіі. Будзе, канешне, гэтая тэма выкарыстоўвацца ў прапагандзе з расейскага боку супраць Украіны.

Вядома, што лідары краін Еўропы асудзілі атаку на Роберта Фіцо. Падчас апошняй выбарчай кампаніі ў Славакіі і пасля абрання на пасаду, Фіцо адзначыўся публічнай прарасейскай рыторыкай.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя