У Беларусь, дзе сустракаюцца Лукашэнка і Пуцін, таксама прыбылі міністр абароны Расеі Андрэй Белавусаў і гендырэктар «Росатама» Аляксей Ліхачоў. Апошнім у Менск прыляцеў самалёт былога ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча.

Што для Захаду азначае такі менскі сход і намёкі на «сумесны ядзерны ўдар», разважае палітолаг Аляксандр Фрыдман:
–Расея пэўным чынам паскарае падзеі. Яна дасылае Захаду, НАТА наступны меседж: глядзіце, вось мы тут з Лукашэнкам манёўры будзем праводзіць, альбо выпрабаванне ядзернай зброі. Зараз мы яшчэ можам дасягнуць пэўных кампрамісаў. А кампрамісы ў сэнсе Расеі – гэта азначае, што пераважна будуць выкананыя іх умовы. Захад павінен пагадзіцца на капітуляцыю, назавем гэта так, альбо будзе тады зусім сур’ёзная вайна з зусім дрэннымі рэчамі, такімі як ядзерная зброя.
Па словах эксперта, Беларусь не будзе самастойна наносіць ядзерныя ўдары ні па Польшчы, ні па Літве, ні па Ўкраіне. Як паведамілі таксама Reuters, Пуцін гатовы спыніць вайну на сённяшняй лініі фронту у абмен на прызнанне за ім захопленых тэрыторый.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя