BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Казак: Лукашэнка намагаецца падрыхтаваць “запасны парашут”

Лукашэнка ўзгадніў пажыццёвыя гарантыі. Такія праўкі ўнесены ў стары закон у адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй краіны. Цяпер кіраўніку Беларусі гарантавана недатыкальнасць пасля заканчэння паўнамоцтваў.

Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Казак:

– Я не мяркую, што адбудуцца настолькі глабальныя змены, што Лукашэнка рыхтуецца менавіта на 2024 год. Але пэўныя гэтыя зрухі паціху адбываюцца і Лукашэнка намагаецца падрыхтаваць такі “запасны парашут”, калі штосьці адбудзецца, то каб ён мог застацца і яго ніхто не кранаў. Хаця, калі дойдзе да сапраўдных зменаў унутры Беларусі, гаворка ідзе пра дэмакратычныя змены, то да Лукашэнкі будзе надта шмат пытанняў і гэтыя метады аховы яму наўрад ці дапамогуць.

Сярод іншага, паводле абноўленага закону, уводзяцца больш строгія правілы абрання новага прэзідэнта, які павінен быць “не маладзейшым за 40 гадоў”, пастаянна пражываць у Беларусі “не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі”; ды раней ніколі не мець “грамадзянства замежнай дзяржавы, або віду на жыхарства”.

Беларускае Радыё Рацыя