BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Клачко: Галасы большасці ў КР павінны быць пачуты, але і без іншых фракцый не абысціся

Нядаўна абраная Каардынацыйная рада ўступіла ў паўнамоцтвы, хоць і не без цяжкасцяў. Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады 2-га і 3-га скліканняў пакінулі прадстаўнікі некалькіх спісаў з-за працэдурных парушэнняў.

Сітуацыю каментуе сябра блока «Воля», ветэран вайны ва Украіне Аляксандр Клачко:

-Ёсць прапановы ўнесці змены ў рэгламент. Бо ён не ўсім пасуе, тым умовам і момантам, якія зараз склаліся ў КР трэцяга склікання. Таму будзе праца па змене рагламента, але па працэдуры для гэтага трэба таксама браць неабходную колькасць галасоў. Без падтрымкі іншых фракцый нам не абысціся. Таму пакажа час і ўменне нас, беларусаў, размаўляць і чуць адзін аднаго. Што, на жаль, не адбылося ў гэты пераходны перыяд, калі галасы большасці не былі пачутыя, праігнараваны фактычна. Таму такі пратэст адбыўся.

Такім чынам, КР чакае перагляд Рэгламенту, у чым зацікаўлена сфарманавая вакол Паўла Латушкі і руху «За Свабоду» кааліцыя большасці. Пасля адбудуцца выбары спікера і віцэ-спікера, распачнуць працу рабочыя групы па асноўных накірунках КР.

Беларускае Радыё Рацыя