BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Клачко: Украіна будзе размаўляць толькі з арганізаванай беларускай апазіцыяй

У Кіеве прайшла канферэнцыя “Шлях да волі”. Мерапрыемства сабрала больш за 150 удзельнікаў з Беларусі і Украіны. Па выніках працы пляцоўкі канчатковы Мемарандум, які бакі рыхтавалі два месяцы, так і не быў належным чынам падпісаны.

Пра ўкраінскі погляд на сітуацыю разважае ўдзельнік схода, беларускі добраахвотнік батальёна “Волат” палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр Клачко з пазыўным “Кусь”:

– Не ідэальна прайшло ўсё, як хацелася б. Я вельмі задаволены тым, што сабраліся. Ёсць іншыя добраахвотніцкія падраздзяленні ва Украіне. Няма дыялогу нават між усімі гэтымі структурамі. Такога самага не існуе сёння і паміж палітыкамі.

Калі так будзе далей, то ўсе проста складуць рукі, і мы Беларусь згубім назаўсёды. Украінскі наратыў быў, што, беларусы, мы будзем размаўляць не з усімі вамі паасобку. Вы паміж сабой дамоўцеся, зрабіце нейкую каардынацыйную пляцоўку. І мы вось з гэтай структурай, якая ў вас павінна з’явіцца, адзіная структура, мы з ёй будзем размаўляць, дамаўляцца пра нешта ў будучыні. Пакуль мы гэтага не бачым. Сябраваць там з аднымі супраць іншых беларусаў мы не збіраемся.

Вядома, што па выніках двух дзён канферэнцыі “Шлях ла волі”, намеснік камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук падкрэсліў важнасць прынятых дакументаў: Мемарандума па выніках канференцыі і Адозвы да вольных народаў свету. Дакументы адкрытыя да далучэння і падпісання ўсімі зацікаўленымі бакамі.

https://drive.google.com/file/d/101TRHjkh6EjPowJPE8ZOEDr7DIhcgsii/view
https://drive.google.com/file/d/1tUpI-2L1xZ_dSblalti6oUo5VN302LhN/view

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

 Фота ПКК