Па выніках выбараў у Каардынацыйную раду ў ліку іншых кандыдатаў, пераадолеў барʼер у 3% і атрымаў шэсць мандатаў спіс блоку «Воля».

Пра вынікі выбараў і планы, кажа выбраны кандыдат блока «Воля», экс-дабраахвотнік батальёна «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага, ветэран вайны ва Украіне Аляксандр Клачко:
– Адмоўны момант па колькасці галасоў, расчараванне і абыякавасць беларусаў у палітычнай сферы. Я не скажу, што я задаволены на 100%, задаволены я быў бы, калі б прайшла ўся каманда, бо гэта камандная праца. Будзем працаваць у тых умовах, якія ёсць. Пазнаёміцца, прыглядацца да тых дэлегатаў хто прайшоў, выбудоўваць магчымыя агульныя пазіцыі – падтрымка сілавога складніка, і г.д. Блок «Воля» гэта не толькі чальцы спісу «Воля», а гэта таксама тыя людзі, якія знаходзяцца па-за межамі спіса і не заўсёды сябе афішуюць, у тым ліку байцы Палка Каліноўскага.
Па словах Аляксандра Клачко, выбраны спіс блоку «Воля» пакуль застаецца нязменным. Нагадаем, што канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 8 чэрвеня. Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання плануюць правесці 15 чэрвеня.
Беларускае Радыё Рацыя






