Працуе права моцнага. Свет уступае ў шалёную эпоху. Усё гэта толькі ўзмацняае рызыкі для Беларусі. Сілу дэманструе як Уладзімір Пуцін, так і Дональд Трамп.

Таму беларускім дэмакратычным структурам трэба засяродзіцца над тым, як умацаваць беларускія і еўрапейскія сувязі, – перакананы палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі:
– Пуцін і раней не надта саромеўся, а цяпер тым болей, калі Трампу можна, дык і мне можна, падумае ён, і пытанне Беларусі як суцяшальнага прызу, ад чаго засцерагае тая ж Святлана Ціханоўская, яно можа толькі абвастрыцца. Таму новыя выклікі выглядаюць грозна. Трэба і тым жа апазіцыйным сілам неяк асэнсоўваць новыя рэаліі, мяняць свае лозунгі і мяняць прыярытэты і прыстасоўвацца да гэтых новых умоваў, на жаль, неспрыяльных.
Аляксандр Класкоўскі дадаў, што беларусам у замежжы трэба разлічваць на ўласныя сілы і адначасова шукаць моцных партнёраў, каб працаваць на беларускую будучыню.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






