У прыцэле цяперашняй амерыканскай каманды застаецца пытанне беларускіх палітвязняў. Варта разлічваць на тое, што сёлета будзе вызваленая тысяча ці нават больш беларускіх палітвязняў, – кажа палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі.

– Лукашэнку тут будзе цяжка адкруціцца. Канешне, ён таргуецца, ён хоча наўзамен атрымаць максімум, у плане зняцця, ці прыпынення некаторых санкцый. Але я думаю, проста так “прадынаміць” Трампа ён не наважыцца. І калі ён ужо таксама публічна сказаў пра гэтую, так званую, вялікую ўгоду, то я думаю, што ў гэтым зацікаўлены і сам Лукашэнка.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, станам на 10 лютага, у Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1144 чалавекі. A з пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя 4429 асобаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






