BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Класкоўскі: У рэжыму логіка вельмі простая – гэта логіка зачысткі

“Госць Рацыі” —  палітычны аналітык інфармацыйнай агенцыі “Позірк” Аляксандр Класкоўскі. Абмеркавалі з ім новаўвядзенні заканадаўства – абноўлены закон аб рэлігіях, які прадугледжвае перарэгістрацыю канфесій:

РР: Чаму дзяржава вырашыла так жорстка разабрацца з рэлігійнымі супольнасцямі?

Калі казаць каротка, то ў рэжыму логіка вельмі простая – гэта логіка зачысткі. Гэтыя змены ў заканадаўстве, яны чаканыя. Летась падобным чынам быў зменены Закон аб партыях. Паводле яго была патрэбная перарэгістрацыя, тады яна ператварылася ў жорсткую зачыстку. У выніку з пятнаццаці партый пакінулі толькі тры праўладныя. Усе апазіцыйныя партыі ліквідавалі, ну і плюс дадалася яшчэ праўладная чацвёртая “Белая Русь”.

Я думаю, што і ў выпадку рэлігійных арганізацый мэта тая ж – зачысціць рэлігійнае поле ад нелаяльных структур т навесці парадак так, разумее Лукашэнка, як гэта разумее ягонае атачэнне. Каб усе былі лаяльныя або баяліся. У гэтым законе і ранейшы беларускі Закон аб рэлігіях і свабодзе сумлення крытыкаваўся міжнароднай супольнасцю і рэлігійнымі арганізацыямі ўнутры краіны. Яго называлі рэпрэсіўным і дыскрымінацыйным, а цяперашні яшчэ горшы.

Там у прыватнасці павялічваецца, напрыклад, колькасць арганізацый, якая неабходная, каб зарэгістраваць рэспубліканскае аб’яднанне і яшчэ шэраг такіх жорсткіх патрабаванняў ідэалагічнага кшталту. Каб дзейнасць арганізацый не пярэчыла, так бы мовіць, генеральнай лініі палітыкі дзяржавы, каб яна адпавядала афіцыйнай ідэалогіі і гэтак далей. То бок усё што будзе здавацца ўладзе крамольным, будзе ствараць падставу для рэпрэсій, для ліквідацыі той ці іншай рэлігійнай арганізацыі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Аналітык падкрэслівае, што з прыняццем новага закону Беларусь губляе культурную і канфесійную разнастайнасць.

Беларускае Радыё Рацыя