Аляксандр Кныровіч
У нашым эфіры пабываў палітычны блогер, сябра Каардынацыйнай Рады Аляксандр Кныровіч.
РР: Як вы можаце пракаментаваць дзеянні беларускіх настаўніц?
– Канешне пытанне цікавае. Я бачу гэту сітуацыю, як прымусовую кампанію, якая ніякага дачынення да сапраўдных выбараў не мае. Калі б мы былі ў такой сітуацыю, што выбары існавалі б, то мы павінны былі б разважаць не пра тое любіць ці не любіць народ таго ці іншага. Мы павінны былі б казаць пра паказнікі. Планавалі на 25% вырасціць наш ВУП за пяць гадоў, а ён вырас на 4%. Паказнікі меней у шэсць разоў.
У нас чамусьці каровы дояцца ў шэсць разоў меней, чым Польшчы ці ў Літве і шмат чаго яшчэ. Мы павінны былі б разважаць пра гэтыя паказнікі ці пра тыя самыя 500 даляраў. Калі яны будуць дасягнутыя? Я нагадаю, што гэтыя 500 даляраў павінны былі быць яшчэ ў 2010 годзе. За гэты час склалася інфляцыя, то бок тыя 500 павінны былі б быць 725 сённяшнімі. Мы маем значна меншыя, а гэта азначае, што і тыя 500 народ не атрымаў.
Таму гэта прымусовае “Надо”, якое не дае ніякай карысці, акрамя карцінкі. Гэта азначае, што Лукашэнка не ў адэкваце. Выйшаў да Скабеевай, яму было прыемна, не ў Беларусі на нейкім на нейкім буйным мерапрыемстве, перад беларусамі, перад журналістамі, сказаць: “Я іду на выбары”. А вось так, у эфіры замежнага тэлеканала. Гэта яшчэ раз падкрэслівае яго стаўленне да Масквы.
РР: Вы бачыце ў гэтым пэўны сімвалізм, што менавіта ў Скабеевай прагучала?
– Так гэта і выглядала. Для чалавека, якому ўжо 70 гадоў, які ўжо ледзь ходзіць, зрабіць выгляд, што ён да гэтага не мае ніякага дачынення, гэта такая неспадзяванка. Так, усе рыхтаваліся, але маем, што маем.
РР: Сярод кандыдатаў шмат дзяўчат. Ці можам шукаць тут нейкія палітычныя моманты?
– Нашы сённяшнія кандыдаты, пакуль яны яшчэ не прызнаныя, яшчэ не ўсім дазволілі збіраць подпісы. Калі на іх паглядзець уважліва, то мы маем нейкую сістэмнасць. Маем прадстаўнікоў чатырох дазволеных палітычных партый. Я нагадаю нашым слухачам, што ў Польшчы 83 партыі, а ў Беларусі чамусьці толькі 4.
Мы бачым 4 прадстаўнікоў партый. Маем дынастыю спойлераў Гайдукевічаў. Маем прадстаўніка нейкіх камуністаў і прадстаўніка Партыі працы і справядлівасці, ад якой ідзе нейкі Хіжняк. Плюс да гэтага дадалі прадстаўнікоў нашага грамадства, Вольга Чамаданава ад Саюза жанчын, а таксама прадстаўнік сілавікоў, якога таксама ніхто не ведае.
Вось у нас 6 кандыдатаў. Я ўпэўнены, што ім усім дазволяць збіраць подпісы. Яшчэ ёсць два кандыдата – прадпрымальніца ці былая прадпрымальніца з Магілёва і нейкі пенсіянер, якога таксама ніхто не ведае. На маю думку, ім ці не дазволяць збіраць подпісы, ці не данясуць патрэбную колькасць. Адзіны кандыдат, які выклікае пытанне, гэта Канапацкая. Ці гэта дазволеная актыўнасць, ці гэта асабістае жаданне вярнуцца ў дзяржаўны пул.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя