BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Кныровіч: Каб аб’яднацца, нам патрэбная шчырая размова

Легітымнасць Святланы Ціханоўскай з’яўляецца важным элементам аб’яднання дэмакратычных сіл і далейшай барацьбы за свабоду. Так пішуць прадстаўнікі каардынацыйнай рады са спісу “Еўрапейскі выбар». Яны рэагуюць на дыскусіі вакол статусу дэмакратычнай лідаркі, якая распачалася пасля канферэнцыі “Новая Беларусь”. А там падпісалі «пратакол ўзаемадзеяння”, які сведчыць што Святлана Ціханоўская – нацыянальная лідарка да новых дэмакратычных выбараў у Беларусі.

З такімі трактоўкамі не пагаджаецца частка каардынацыйнай рады. Напрыклад, прадстаўнікі блоку Пракоп’ева — Ягорава. Яго сябра – блогер і бізнесоўца Аляксандр Кныровіч тлумачыць сваю пазіцыю.

– Калі мы кажам пра тое, што павінна адбывацца далей, то па-першае мы павінны прызнаць тое месца, дзе цяпер знаходзімся. Так, ёсць прызнанне з боку міжнародных партнёраў, як у першую чаргу канешне асабіста Святланы Ціханоўскай, у другую структур Аб’яднанага Пераходнага Кабінету і Каардынацыйнай Рады. Але якія вынікі працы мы бачым за 4 гады на падставе гэтага прызнання? Зразумела, яны ёсць.

Тое, што Лукашэнка яшчэ непрызнаны прэзідэнт Беларусі, тое, што ён ідзе на наступныя выбары, а я ўпэўнены, што ён асабіста пойдзе на наступныя выбары, і тое, што ён ідзе ў такіх абставінах, калі яму ніхто не хоча паціскаць рукі – гэта канешне ўжо нейкі вынік. Таксама ёсць вынік у фінансаванні асобных фондаў падтрымкі палітвязняў. Але цалкам ці наблізіліся мы да нашай мэты вызвалення Беларусі? Ці вызвалілі мы палітвязняў з турмаў? Ці здарылася нешта, што мы маглі бы паставіць не ў нейкія тактычныя перамогі, а вялікія перамогі, такія сапраўдныя, якія маглі быць за 4 гады?

РР: Я трошкі Вас справакую. Вы кажаце, што мы мусім зразумець, у якім моманце мы зараз знаходзімся, так? Дзейнасць нейкая праводзіцца за мяжой, ёсць нейкія перамовы з міжнароднымі партнёрамі, і ў прынцыпе ўсё, пра што мы зараз можам сказаць. Так, часта гучыць тое, што ўся беларуская апазіцыя гэта своеасаблівае Міністэрства Замежных Спраў у выгнанні. Мусіць паказваць пра розныя перамогі на міжнародным полі, але для беларусаў унутры Беларусі ўвогуле ніхто зараз нічога не можа зараз зрабіць.

Ці не здаецца Вам, што сапраўды гэтыя ўнутраныя разборкі таксама яшчэ шкодзяць гэтаму? Я зараз вярнуся да выбараў у Каардынацыйную Раду. У мяне была дыскусія, і на гэтай дыскусіі ўдзельнічалі Пракоп’еў, Латушка. І Турарбекава. Падчас гэтай дыскусіі, можа памятаеце такі расейскі мюзікл «Юнона и Авось», там ёсць такая фраза, якая як мне здаецца вельмі характарызуе тое, як я бачу беларускую апазіцыю. Там спяваецца: «Нас мало, нас мало, нас адски мало, но самое главное, что мы все врозь». І мне здаецца, што дакладна так зараз выглядае беларуская апазіцыя за мяжой. Я да сёння перакананы, што так і ёсць.

– Вельмі добрае пытанне. І гэта тое, ад чаго мне асабіста вельмі сумна, вельмі балюча. Чаму? Трэба аб’ядноўваць. Але як магчыма аб’ядноўваць, у тым ліку і палітыкаў? У нас павінна быць агульная мэта, у нас павінны быць агульны прынцып, жыццёвыя прынцыпы, прынцыпы суадносін паміж сабой. Гэта павінна быць нармальная шчырая размова паміж сабой. На такіх падставах можна аб’ядноўваецца. Канешне, можна аб’ядноўвацца, і гэта зараз было бы вельмі правільна. Але адбываюцца зусім іншыя рэчы. Пад слова «давайце аб’ядноўвацца» і «не трэба раскачваць гэтую лодку» прапануюцца дзіўныя ідэі.

Напрыклад гэтая ідэя падпісання бясконцага тэрміну Ціханоўскай. І мы ж разумеем, што яго падпісваюць і сама Ціханоўская, і падначаленыя ёй людзі. І ўсё, ніякай дыскусіі, ніякай прапановы іншым палітычным сілам не адбываецца, на жаль. Адбываюцца прапановы, «давайце нягледзячы на адсутнасць вынікаў далей рабіць тое, што мы робім, проста яшчэ далей рабіць. Можа яно неяк само рассасецца». Я першы за тое, каб аб’ядноўвацца, але каб аб’яднацца, нам патрэбная шчырая размова. Як толькі мы не пагадзіліся з чымсьці – на нас з усіх бакоў панеслі сабакі. І як толькі не перакручваюць ужо нашыя словы. І я сабе ўяўляю з жахам, што было бы, калі б гэта былі ўмовы не «цёпленькага басейну, а ў сапраўдным Беларускім парламенце, як бы гэта было.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

У інфармацыйнай прасторы гучыць ідэя пра чарговыя выбары лідара дэмакратычнай супольнасці. Хаця гэта гэта ідэя у сучасных рэаліях выклікае больш крытыкі чымсьці разуменні.

Беларускае Радыё Рацыя