BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Кныровіч пакідае Каардынацыйную Раду

Бізнесовец, блогер і вядоўца Аляксандр Кныровіч заявіў, што пакідае Каардынацыйную Раду, а таксама «кожныя палітычныя структуры». Ён спаслаўся на прычыны асабістага характару.

Аляксандр Кныровіч

Аднак сваё рашэнне, якое ён апублікаваў у чаце Каардынацыйнай Рады, ён суправадзіў рэзкай крытыкай на адрас кіраўніцтва і дзейнасці Рады. На яго думку, за паўтара года праца Каардынацыйнай Рады стала «пустазеллем».

Кныровіч прагназуе, што КР чакае «правал, публічная катастрофа» на выбарах у КР чацвёртага склікання, якія павінны прайсці не пазней за травень 2026 года, з прычыны маргіналізацыі самой структуры і браку сэнсаў.