Якое геапалітычнае месца Беларусь атрымае пад уплывам апошніх падзей у свеце? Ці адбіваецца на стане рэчаў адсутнасць фінансавай падтрымкі ЗША беларускіх дэмакратычных сілаў у замежжы? Якія крокі можна рабіць зараз, у так званы паслявыбарчы перыяд? Над такімі пытаннямі разважаў наш сённяшні Госць Рацыі, беларускі грамадскі і палітычны актывіст Аляксандр Стральцоў, які з прычыны палітычнага пераследу на радзіме цяпер жыве ў Швейцарыі.

РР: На сённяшні дзень як бы вы ацанілі сітуацыю ў самой Беларусі і ў замежжы пасля так званых выбараў?
Аляксандр Стральцоў: Я б сказаў, на жаль, сітуацыя не памянялася. І зараз адбываюцца вельмі вялізныя зрухі. Мне здаецца літаральна месяц таму вы ў мяне пыталіся: ці магчымыя нейкія рэзкія зрухі? І я вам сказаў, што калі Трамп дастане хлыст і лясне, то сітуацыя тады пачне мяняцца. Як і ў Сірыі можа памяняцца. Вось мы бачым, што Трамп, удала ці няўдала, добра ці нядобра, гэта можна мільён раз абмяркоўваць, але вось ён дастае хлыст і кажа так: Газу мы расфарміруем, пабудуем там нармальную эканоміку, пабудуем там нейкую нармальную дзяржаўнасць, выганяем адтуль тэрарыстычныя фармаванні і г.д., і Амерыка прымае на сябе адказнасць за гэтую тэрыторыю, якая сёння нікому не падлеглая, ніякай дзяржаваў не з’яўляецца. Раз і два. Адзін дзень – і сітуацыя вось так рэзка павяртаецца. Магу толькі сказаць, што беларусам, калі Гасподзь Бог дасць, і спадару Трампу, або іншаму адказнаму дзеячу, бо на Трампе свет клінам не сышоўся, былі і Тэтчэры, былі і Рэйганы, прыйдзе ідэя падправіць тут сітуацыю, Шольцу, напрыклад, ці каму іншаму, гэта ўсё робіцца насамрэч лёгка і проста. Няма нам чаго 20-30 гадоў дурыць галаву, што яны такія кволыя і нічога не могуць. Вось так я і гляджу, можна сказаць з аптымізмам.
РР: Скарачэнне амерыканскага фінансавання для беларускіх НДА і медыя ў замежжы, на чым гэта адаб’ецца?
Аляксандр Стральцоў: Я думаю, што ў дадзеным выпадку беларусы тут наўрад ці пацерпяць. Я чуў, што да Трампа данеслі нейкую інфармацыю, што гэтыя сродкі часткова былі патрэбныя на вельмі добрыя рэчы. Беларусы, якія збеглі ад турмы, ад Лукашэнкі, іх вучылі ў Літве літоўскай мове і г.д. Але гэта ўсё маленькія акалічнасці. А з вялікага – гэта агенцтва проста патрапіла пад вялікую раздачу і пад разборку. Калі Трамп мысліць бізнесова, то бок, давайце я паспрабую рэпрэзентаваць тое, як ён мысліць. Я не з’яўляюся правадніком Дэмакратычнай ці Рэспубліканскай партыі Злучаных Штатаў, але я магу проста нашым слухачам распавесці. Вось ён глядзіць: а чаго гэтае агенцтва дамаглося за апошнія 30 гадоў? А дзе пабудавалася дэмакратыя ў сучасным свеце? Можа быць у Азербайджане? Можа быць у Грузіі? Ці можа ў Беларусі? А можа быць у Іраку? Ці ў Іране? Ці ў Аўганістане? Куды ўбухалі велізарныя грошы. Паўстае пытанне: а можа гэтыя хлопцы проса кепска выкарыстоўваюць грошы? Гэта раз. Нумар два. Калі мы бяром грошы, то гэта грошы амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў. І ў іх узнікаюць таксама пытанне пра эфектыўнасць выкарыстання грошай.
Цалкам матэрыял:
Аляксандр Стральцоў падагульніў, што лёс Беларусі ў бліжэйшыя месцы залежыць ад таго, як будуць складвацца геапалітычныя абставіны і наколькасці краіна будзе цікавай як суб’ект для буйных гульцоў.
Беларускае Радыё Рацыя






