BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Стральцоў: З 1996 года Беларусь захапілі бандыты

Калі не чарговыя прэзідэнцкія выбары, то як яшчэ можна было б трактаваць бягучую так званую электаральную кампанію? Ці адкрывае яна нейкія магчымасці для тых, хто зараз у замежжы? Як з такіх магчымасцяў правільна карыстацца?

Над такімі ды іншымі пытаннямі разважаў наш сённяшні Госць Рацыі, беларускі грамадскі і палітычны актывіст Аляксандр Стральцоў, які з прычыны палітычнага пераследу на радзіме цяпер жыве ў Швейцарыі.

РР: Якое вызначэнне можна даць так званым выбарам у Беларусі? Як вы ўспрымаеце сённяшнія выбары?

Ну, як заўсёды, лёсавызначальныя. У нашай сістэме каардынат людзі не маюць ніякага ўплыву на ўладу і не могуць яе рэгуляваць. Напрыклад, няма грамадскай думкі па пытанні, ці прымаць пэўны закон ці не. А калі яна і ёсць, як мы бачылі ў свой час падчас падвышэння цэнаў на паліва, калі не адбываецца масавых актаў супраціву, то гэтая грамадская думка нікога не цікавіць. Ніякія міністры не прыслухоўваюцца, і нават тая фігура, якая называе сябе прэзідэнтам, на народ не звяртае ўвагі.

– Таму для нас кожныя выбары – гэта лёсавызначальная падзея, адзіная дата, калі звычайна можна змяніць гэты рэжым. Але, на жаль, ужо пяць разоў нічога не атрымалася. Звычайна, як у выпадку з НЛА: бачыш ці не бачыш – 50 на 50, ці атрымалася, ці не. І калі не атрымліваецца, то шанец на змену дыктатара і мабілізацыю грамадства тэарэтычна і практычна памяншаецца. Нават паглядзім на прыклад Украіны.

– Ва Украіне, калі адбываліся рэвалюцыі, калі былі Майданы, гэта часта было прывязана да выбараў. Напрыклад, у выпадку з Юшчанкам ці з Януковічам. Ну, так ці інакш, гэтая сувязь прасочваецца. Больш рэальна нешта зрабіць у такіх умовах. Але ў дадзены момант гэта не выглядае лёгкім, простым і нават рэальным.

РР: Наколькі, на вашу думку, гэта так званая выбарчая кампанія ўвогуле легітымная, калі звыш тысячы асобаў знаходзяцца за кратамі, а партыі ліквідаваныя?

Не, ну, пра якую легітымнасць Лукашэнкі можна казаць па-добраму ці па-разумнаму? Напэўна, нельга гаварыць пра легітымнасць як мінімум з 1996 года, калі проста сілавымі метадамі ў час рэферэндуму прыйшла банда.

– Узялі кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Ганчара, які сказаў, што не будзе зацвярджаць незаконны рэферэндум, і проста вынеслі яго з кабінета. Пасля гэтага ўсе мерапрыемствы, якія адбываліся ў краіне – рэферэндумы, выбары – ужо не мелі ніякай легітымнасці.

– Гэта была бандыцкая аперацыя. Яны былі маляванымі. Усе камісіі фармаваліся пад поўным кантролем улады. Пра якую легітымнасць тут можна казаць?

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Зараз ідзе працэс збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў.

Беларускае Радыё Рацыя