
Аляксандр Васылюк. Фота: aleksanderwasyluk.pl
Выбары ў Еўрапейскі парламент у Польшчы прызначаны на 9 чэрвеня. Польшча ў выбарах у Еўрапарламент абярэ 53 дэпутатаў у 13 выбарчых акругах. Падляшша разам з Вармінска-Мазурскага ваяводства – гэта акруга №3. Спісы галоўных партый у 3 акрузе ўзначальваюць, як гэта не дзіўна, людзі не звязаныя з Падляшшам.
Спіс “Права і справядлівасці” узначальвае Мацей Вонсік. Спіс “Грамадзянскай кааліцыі” узначальвае Яцэк Протас з Эльблонга. Спіс “Канфэдэрацыі” узначальвае Лісецкі Пётр Цэзары, таксама з Вармінска-Мазурскага ваяводства. Спісак трэцяга шляху ўзначальвае нарадзінец Варшавы Павел Залеўскі.
Пра выбары ў Еўрапейскі парламант мы паразмаўлялі з кандыдатам у Сойм Польшчы ад “Трэцяга шляху”, грамадскім актывістам Аляксандрам Васылюком:
РР: Цяперашні спіс ад “Трэцяга шляху” дае магчымасць Аляксандру Васылюку ўвайсці ў Сойм у выпадку, калі “Трэці шлях”, а канкрэтна кандыдат Стэфан Краеўскі, атрымае мандат у Еўрапейскі парламент. Гэта так?
– Так. Насамрэч ёсць два кандыдаты, якія ёсць у Сойме і тэарэтычна могуць аддаць мне свой мандат, ёсць яшчэ Барбара Акула. Але спецыфіка выбараў у Еўрапарламент паказвае, што найбольшыя шанцы мае адзінка. У выпадку “Трэцяга шляху” рэальныя шанцы мае Стэфан Краеўскі, які пад нумарам два, але з’яўляецца лідарам ПСЛ, з’яўляецца лідарам сваёй групоўкі, у якім ёсць “Трэці шлях”. Трэба таксама падкрэсліць, што нумар адзін – гэта варшавяк, асоба якая з’явілася ў нашых падляскіх спісах і менш вядомая.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя






