BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандра Логвін: Намагаемся, каб беларусы Амерыкі дапамагалі беларусам Еўропы

З 31-га жніўня па 2-е верасня ў Таронта (Канада) праходзіў 35-ты З’езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі — адна з найбуйнейшых беларускіх падзей у замежжы. Традыцыя такіх сустрэч бесперапынна існуе ад 1952 года.

Пра хаду і вынікі сёлетняга з’езду, магчымасці дапамогі беларускай дыяспары Канады і выклікі распавяла прэзідэнт Згуртавання беларусаў Канады Аляксандра Логвін:

РР: 35 сустрэча беларусаў Амерыкі. Пішуць, што сустрэча была моцная. Наколькі гэта праўда, ці можа быць больш мацнейшая? Якія Вашыя ўражанні?

– Ведаеце што, удалося. І ўдалося вельмі-вельмі добра. Было шмат людзей не толькі з паўночнай Амерыкі, але таксама і з Еўропы. Былі медыя, і «Белсат» прыязджаў, і прыязджалі блогеры, прыехалі праваабаронцы, прыехала АБ-БА, гэта арганізацыя беларускага бізнесу за мяжой, якая ўсталявалася ў Варшаве, было вельмі цудоўна. Яшчэ прахадзіла гэтая гэтая канферэнцыя, гэтая сустрэча, першыя яе дзень праходзіў у вялікім хай-тэк памяшканні.

Была вельмі цёплая атмасфера, амаль паловай аўдыторыі была моладзь, людзі 20-35 гадоў. Такі такі вайб, такі добры настрой, што ўсё старэйшае пакаленне абудзілася, і было вельмі рада іх пачуць. Такія энергічныя, ідэйныя, вельмі адданыя. «ЗБК» і «БАЗА», гэта старэйшыя арганізацыі беларусаў Паўночнай Амерыкі. Як вы ведаеце, «БАЗА» была створаная ў 1949 годзе, а «ЗБК» у 1948, пасля ІІ сусветнай вайны. Мы паглядзелі на ўсё, і зрабілі ўсю гэтую праграму, запрошвалі гасцей, кіравалі ўсім працэсам. І гэта мы самі зрабілі. Прыехала царква з Нью-Йорку, там дзве беларускіх царквы. Прыехала Скарынаўка, бібліятэка Скарыны з Лондану.

На трэці дзень у нас быў выезд да беларускага крыжы ў Мідланце, і там было чалавек 40, а можа і больш людзей, якія засталіся. Пахадзілі па гэтым цудоўным парку, дзе ён стаіць. Былі ў музеі, і потым ужо адправілі нашых гасцей дадому. Паляцелі хто куды, хто ў Еўропу, хто ў Штаты, хто ў Канаду. З Канадскага боку было шмат гасцей ад Ванкуверу да Аттавы. Абмяркоўваліся вельмі цікавыя тэмы як вы ведаеце: і пра бізнес, і пра медыя, і пра беларускасць, і пра захоўванне культуры мовы, і пра нашыя друкаваныя матэрыялы, часопіс і газету «Беларусь», і гэтак далей.

Мы вельмі задаволеныя. І гэты вайб, ужо прайшоў тыдзень ці больш пасля канферэнцыі, але вайб яшчэ захоўваецца, жыве. І будзем рыхтавацца да новага Кангрэсу, да новай сустрэчы праз 2 гады, гэта будзе ўжо ў Амерыцы. Паколькі з намі была моладзь, з Амерыкі таксама, там з’явілася новая арганізацыя «Беларусы замежжа», мы далучылі іх таксама ў арганізатары.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

З “Госцяй Рацыі» – прэзідэнтам Згуртавання беларусаў Канады Аляксандрай Логвін, камунікавала Вольга Сямашка.

Фота з архіва Аляксандры Логвін:

Беларускае Радыё Рацыя