BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандра Мамаева: Беларусь выстаіць пры ўмовах справядлівага міру

У Івана-Франкоўску, у Карпацкім нацыянальным універсітэце, адбылася панэльная дыскусія «Што для нас азначае сканчэнне вайны ва Украіне?», у якой Каардынацыйная рада ўпершыню прыняла ўдзел у фармаце Люблінскага трохкутніка.

Кіраўніца міжнароднай камісіі КР Аляксандра Мамаева падкрэсліла, што ключавымі тэмамі абмеркавання былі ўзмацненне польска-беларускай мяжы і рэгіянальная бяспека:

– Гэта быў такі моцны палітычны крок з боку польскіх уладаў, каб паказаць рэжыму Лукашэнкі і таксама Пуціна, што можа быць жорсткі адказ. Для беларусаў не вельмі добры, мяжа часова закрытая. Вельмі важна, што яна закрылася таксама для тавараў, для цягнікоў. І гэта рычаг уздзеяння на рэжым Лукашэнкі.

Па словах Мамаевай, удзельнікі дыскусіі падкрэслілі, што Беларусь можа займець стабільнае месца ў еўрапейскай архітэктуры бяспекі толькі пры адной умове:

– Калі Украіна атрымае падтрымку і вынікі міру будуць больш менш справядлівыя, вось тады могуць пачацца змены. Тады вайна скончыцца, рэсурсы гэтай ваеннай эканомікі скончацца, у Расеі будзе менш грошай падтрымліваць Беларусь, і калі гэтыя рэжымы аслабнуць, у нас з’явіцца шанец на дэмакратычныя змены, на пачатак еўрапейскай інтэграцыі.

Сярод удзельнікаў дыскусіі былі старшыня Камітэта па замежных справах Сейма Польшчы Павел Коваль, віцэ-старшыня Камітэта па еўрапейскіх справах Сейма Літвы Русланас Барановас, намеснік кіраўніка Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па міжнародным супрацоўніцтве і міжпарламенцкіх сувязях Аляксандр Капыленка і галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Аляксандры Мамаевай.