Пачынаецца зімовая сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, дэпутаты з розных краін прыязджаюць у Страсбург. Асноўныя пытанні – дыскусія над рэзалюцыяй аб бяспецы Украіны і Еўропы. Ды плануюцца дэбаты з дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні.

Працуе на палях ПАРЕ і дэлегацыя Каардынацыйнай рады, прадстаўнічага органа беларускай апазіцыі за мяжой. Там прысутнічае кіраўніца дэлегацыі Аляксандра Мамаева:
– З планаў – гэта будзе традыцыйная праца. Перш за ўсё гэта праца з палітычнымі групамі, гэта як фракцыі ў Каардынацыйнай радзе. Мы прысутнічаем на іх паседжаннях. І праводзім брыфінгі. Таксама маем права ўдзельнічаць у важных абмеркаваннях.
У 2026 годзе працягваецца праца афіцыйнай дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл, якая атрымала фармальны статус у ПАРЕ. Дыскусіі пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ды распрацоўка рэзалюцыі па Беларусі, – праца, у якую ангажаваныя беларускія прадстаўнікі з Каардынацыйнай рады, працягвае Аляксандра Мамаева:
– Другое, гэта праца з камітэтамі, гэта як камісіі ў Каардынацыйнай радзе. Найбольш важным для нас з’яўляецца юрыдычны і палітычны. На палітычным камітэце будзе разглядацца рэзалюцыя па Беларусі, якая зараз рыхтуецца, і будзе прынятая ў гэтым годзе, спадзяюся, на наступнай сесіі, ці ўжо ўлетку.
Сканцэнтраваная праца таксама ў міграцыйным камітэце і ў камітэце па культуры, дзе акурат закранаюцца пытанні функцыянаванне медыя. Зімовая сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы пачынаецца сёння (26 студзеня) і працягнецца да 30 студзеня.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Аляксандры Мамаевай.






