Госця Рацыі – каардынатарка Народных Амбасадаў, прадстаўніца КР, старшыня Міжнароднай камісіі Аляксандра Мамаева.

У Варшаве прайшла IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Пагаворым пра вынікі і пра тое, як Народныя Амбасады збіраюцца развівацца далей.
РР: Якія вашыя ўражанні пасля канферэнцыі?
Аляксандра Мамаева: У канферэнцыі дыяспары не маглі не ўдзельнічаць Народныя Амбасады, таму што і я лічу, і шмат хто з партнёраў кажа, што зараз Народныя Амбасады – гэта мабыць самая арганізаваная міжнародная асацыяцыя дыяспаральная. І нам, канешне, вельмі важна было і прымаць у ёй удзел, і мы таксама былі суарганізатарамі, уваходзілі ў арганізацыйны камітэт разам з Офісам Святланы Ціханоўскай і АПК. І такая ідэя была, каб гэтая канферэнцыя не сталася палітычнымі дыскусіямі, панэльнымі дыскусіямі, калі прыходзяць разумныя дзядзькі і распавядаюць дыяспарам, як ім трэба жыць. А мы спрабавалі гэта зрабіць больш інклюзіўна, каб былі гібрыдныя фарматы, каб быў анлайн-фармат, каб далучаць тых, хто не мог даехаць, і каб яна была практычнай. Таму ў праграме былі і сайд-івенты, у тым ліку была сустрэча з Народнымі Амбасадамі, і інтэрактыўная панэль пра розныя дыяспары, далучаліся і з Аўстраліі, і з Малдовы, і з ЗША. І тое, што для мяне было найбольш карыснае, гэта была праца ў групах. І зараз плануецца, каб усе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі практычны дакумент з кантактамі, спасылкамі, арганізацыямі. І каб у іх быў інструмент, як далей каардынавацца і працаваць.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






