Калі немагчыма зарэгістравацца кандыдатам у прэзідэнты, калі да выбараў не маюць доступу незалежныя назіральнікі і журналісты – то гэта несапраўдныя выбары. Такога меркавання прытрымліваецца прадстаўніца Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандра Мамаева. Яна падзялілася думкамі пра тое, як успрымае так званую электаральную кампанію:
– Такая рыторыка ёсць і ў дэмакратычных лідараў – і ў беларускіх, і таксама ў замежных партнёраў, якія кажуць, што тое, што адбываецца ў Беларусі, выбарамі прызнана быць не можа. І я цалкам з гэтых згодна, таму што немагчыма лічыць выбарамі, калі няма сапраўднага выбару, калі немагчыма зарэгістравацца кандыдатам, калі за выбарамі ніхто не назірае – ні назіральнікі, ні незалежныя медыя.

Нібыта выбары прэзідэнта ў Беларусі павінны адбыцца роўна праз тыдзень, у нядзелю 26 студзеня. А датэрміновае галасаванне пачынаецца ўжо ад наступнага тыдня.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя