BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандра Мамаева: У нас прайшло больш за 20 сустрэч з парламенцкімі дэлегацыямі

Госця Радыё Рацыя — Аляксандра Мамаева, прадстаўніца народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, а таксама кіраўніца беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. З ёй пра працу ў еўрапейскіх структурах на карысць краіны гутарыць наша карэспандэнтка Алеся Вербаловіч.

Аляксандра Мамаева
Аляксандра Мамаева

РР: Хачу вас зазірнуць у мінулы год, як ён прайшоў у кантэксце вашай міжнароднай працы на карысць БеларусіŲ Я тут маю на ўвазе вас як народнага амбасадара і працу ў ПАРЭ.

Аляксандра Мамаева: Так, канешне, праца ў фармаванні самой дэлегацыі ў ПАРЭ і працу ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы – гэта была адна з новых накірункаў і адна з самых актыўных, таму што ў нас прайшлі чатыры сесіі. Там удзельнічала ўся дэлегацыя, якаz фармавалася з чальцоў Каардынацыйнай рады. І мы ўжо там працуем як паўнавартасная дэлегацыя, стараемся быць максімальна актыўнымі, праводзіць брыфінгі, сустракацца з парламетарамі.

У нас прайшло больш за 20 сустрэч з парламенцкімі дэлегацыямі, была прынятая адмысловая рэзалюцыя па Беларусі, вось якраз год таму. І таксама мы ўдзельнічалі ў прыняцці, упісвалі Беларусь у іншыя рэзалюцыі, якія прымаліся ў Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы. Таксама ў нас актыўная праца ішла з самой Радай Еўропы, не толькі з  Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы. Прайшло два пасяджэнні кантактнай групы. І вось на мінулым тыдні. 12 снежня быў зацверджаны такі план дзеянняў Рады Еўропы ў дачыненні да Беларусі. І ў параўнанні з мінулым двухгадовым планам наступныя два гады ў нас не толькі захавалася, але пашырылася гэтая праца, дадаюцца новыя напрамкі, напрыклад, па праблемах беларусаў у замежжы і па культурнай ідэнтычнасці і культурных правах беларусаў у краінах Рады Еўропы.

Таксама актыўная праца была з Еўрапейскай камісіяй, з іншымі еўрапейскімі інстытуцыямі, і атрымалася паўдзельнічаць у кансультатыўнай групе – гэта такая платформа супрацы з Еўрапейскай камісіяй і з рознымі інстытуцыямі там. І зноў жа падымалася пытанне пра праблемы беларусаў у замежжы, вызваленне палітзняволеных, медыя, падтрымкі і гэтак далей. Але вось мая чырвоная нітка заўсёды ўсіх  маіх выступаў – гэта легалізацыя, мабільнасць і бяспека беларусаў у замежжы. Гэтая праца была і з Радай Еўропы і з Еўрапейскай камісіяй, і сустрэчы з парламентамі і таксама ў супрацы з Народнымі амбасадамі Беларусі.

РР: У мяне шмат удакладняючых пытанняў. Першае, распавядзіце, калі ласка, пра гэты экшн-план, які вы згадалі, што ён у сябе ўключае, якія сферы дзейнасці, якую праблематыку?

Аляксандра Мамаева: Гэты план дзеянняў прымаецца на два гады, і ён ахоплівае прыярытэты Рады Еўропы. Гэта перш за ўсё вяршэнства права, правы чалавека. І таму там шмат мерапрыемстваў па не дыскрымінацыі, па працы з медыя, па свабодзе медыя, па правядзенні семінараў і там іншых адукацыйных мерапрыемстваў для беларускіх юрыстаў і праваабаронцаў. І таксама для моладзі ёсць, па жаночай праблематыцы і г.д. То бок мы памятаем, што Рада Еўропы – гэта пра правы чалавека. І вось гэтыя стандарты – гэта тое, што яны прыводзяць і тое, чаму навучаюць, у тым ліку беларусаў, для таго, каб далей працавалі.

Напрыклад, адзін з важных накірункаў – гэта праца па адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. І якраз у мінулым годзе таксама была адной з ініцыятарак гэтага працэсу.

Цалкам гутарка:

Аляксандра падкрэслівае: раней Беларусь ніколі не была прадстаўлена ў Радзе Еўропы, і створаная нядаўна кантактная група — добры шанец для нашай краіны заставацца ў парадку дня.

Бпеларускае Радыё Рацыя