BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Балашоў: Не выбары, а нейкая афёра

25-27 траўня 2024 года адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду.

Аляксей Балашоў, кіраўнік арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі», лічыць гэтыя выбары нейкай афёрай і фікцыяй:

– Гэта нагадвае проста афёру і шулерства. Чаму гэта так выглядае? Першага красавіка, згодна з тымі матэрыяламі, якія выкладзеныя на сайце Каардынацыйнай рады, адбыўся нейкі працэс, які называецца “вызначэнне палітычных суб’ектаў”. Хто займаўся гэтым вызначэннем, хто іх вызначаў, па якім прынцыпе, з якімі кваліфікацыйнымі патрабаваннямі яны былі вызначаныя? Працэс не раскрываўся. З 15 па 22 пачаўся непасрэдна працэс падачы гэтых самых спісаў палітычных суб’ектаў. Зноў жа, як яны былі сфармаваныя, кім, па якім прынцыпе, як гэтыя людзі паспелі ўзгадніць праграмы?

Аляксей таксама не верыць, што ў гэтых выбарах прыме ўдзел вялікая колькасць беларусаў:

Я зараз гляджу на скрыншот 12 красавіка, прытым, што з першага, нагадваю, ішоў працэс палітычных суб’ектаў, а на ютуб-канале Каардынацыйнай рады выйшаў ролік, дзе расказваецца, што гэта за выбары, на той момант  там было 300 з нечым праглядаў. На сёння небагата больш – 428. Адпаведна мы задаёмся пытаннем – колькі чалавек будзе ўдзельнічаць?

Па словах Аляксея, частка беларусаў, што ўваходзіць у «Беларускую дыяспару Аджарыі», усё ж прыме ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду, аднак гэтая лічба будзе зусім невялікай.

Цяпер на тэрыторыі Аўтаномнай рэспублікі Аджарыя, якая знаходзіцца ў Грузіі на беразе Чорнага мора, жыве некалькі тысяч беларусаў, якія пакінулі Беларусь у 2020-24-х гадах

Беларускае Радыё Рацыя