Кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч быў узнагароджаны Адзнакай Прэзідэнта Украіны «За абарону Украіны». Узнагароду ўручыў старшыня Дзяржаўнай службы Украіны па пытаннях этнапалітыкі і свабоды сумлення Віктар Яленскі ў рамках Форума нацыянальных меншасцей і карэнных народаў, які прайшоў у Кіеве з удзелам сотняў прадстаўнікоў розных этнічных супольнасцяў.

Кажа Аляксей Францкевіч:
-Гэта адзнака нас, як валанцёраў. Хачу падзякаваць усёй камандзе дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь», усім нашым партнёрам, усім тым, хто нам дапамагае, тым беларусам, якія прымаюць удзел. Я б падзякаваў прэзідэнту Украіны за навагодні зварот, дзе ён згадаў пра Беларусь і сказаў, што Беларусь будзе вольнай. І падняў пытанне пра беларусаў, якія ў палоне, пытанне вышэйшых узнагарод – звання Героя Украіны, пытанне прававога статуса беларускіх добраахвотнікаў. Са мной звязаліся прадстаўнікі Офіса Прэзідэнта, каб я даў усю гэтую інфармацыю.
Узнагарода Адзнака Прэзідэнта Украіны «За абарону Украіны» заснаваная ў 2022 годзе і прысуджаецца за значны ўнёсак у абарону Украіны, у тым ліку прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці і замежным валанцёрам.
Цалкам гутарка:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксея Францкевіча