Патрэбы ў фінансавай, медычнай і псіхалагічнай дапамозе маюць беларускія палітвязні, іх сем’і і тыя, хто вярнуліся з вайны. У гэтым ім дапамагаюць гуманітарныя фонды і арганізацыі, сярод якіх самыя вядомыя “Байсол” і “Байхэлп”.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/08/img_20240802_133248-1024x768-1.jpg)
Аляксей Лявончык
Сённяшні Госць Рацыі – заснавальнік “Байсол” і “Байхэлп” Аляксей Лявончык – распавядае нашай карэспандэнцы Таццяне Смоткінай пра дзейнасць гуманітарнага фонду і дапамогу палітвязням.
РР: Шматлікіх беларусаў, асабліва якія за мяжой, цікавяць фінансавыя пытанні, падтрымка палітвязняў, падтрымка тых, хто ў Беларусі і можа ў любы момант з’ехаць. Вы агучылі пра тое, што створаны гуманітарны фонд і ўжо думаеце пра тое, што ў ім будзе каля 4 мільёнаў еўра. Распавядзіце пра гэты фонд. Што вы збіраеце рабіць на гэтыя грошы?
Аляксей Лявончык: У гэтым фондзе ёсць спадзяванне на падтымку ад дзвюх дзяржаў на агульную суму паўтара мільёна, гэта пакуль што абяцанне, таму што спачатку робіцца абяцанне, а потым робіцца тэхнічнае афармленне, потым робіцца пераказ у фонд і фонд пачынае працаваць.
Мы прайшлі ступень абяцання, амаль прайшлі ступень тэхнічнага афармлення. Засталіся яшчэ нейкія рэчы. І набліжаемся да таго, каб першы донар – гэта ўрад Нарвегіі – зрабіў унёсак у гэты фонд. Пасля ўжо будзе лягчэй з наступнымі ўрадамі.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/08/img_20240802_124336-1024x768-1.jpg)
Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык
Калі я сказаў пра 4 мільёны, я меў на ўвазе, што спадзяюся, што нашая праца спрычыніцца да таго, што да канца года мы зможам набраць каля 4 мільёнаў, таму што гэта ў маім разуменні такая базавая лічба, якая нам патрэбная, каб закрыць прыярытэтную мэтавую групу – гэта сем’і палізняволеных і гэта самі палітзняволеныя, якія знаходзяцца ўнутры Беларусі.
Пакуль, як я казаў, абяцана цвёрда каля палутара мільёна, якія, спадзяюся, матэрыялізуюцца ўжо ў жніўні. І ў жніўні гэты фонд ужо пачне працаваць. Зараз гэта проста пытанне тэхнічнага афармлення.
Насамрэч 4 мільёны гэта недастатковая лічба, таму што для таго, каб закрыць цалкам усе групы рэпрэсаваных, палізняволеных унутры і ў замежжы, сем’і палітвязняў, катаваных, людзей, якіх не прызналі палітвязнямі, якія прайшлі СІЗО, якія атрымалі «хімію». Тут патрэбная лічба куды большая. Дзясяткі мільёнаў. Але я працую з тым, што магчыма.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя