На нарадзе ў Лукашэнкі абмеркавалі амністыю 2024 года да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кіраўнік МУС Іван Кубракоў прапанаваў не амніставаць палітвязняў, то бок асобаў, асуджаных за «экстрэмізм» і «тэрарызм».
Ці існуе зараз падстава для перамоваў аб вызваленні палітвязняў па амністыі разважае кіраўнік фонда BY_help Аляксей Лявончык:
– Палітзняволеныя ніколі не ўваходзілі ў ніякую амністыю. У нас збольшага ўсе палітзняволеных праходзяць па экстрэмісцкіх артыкулах. Гэта не жаданне дэманстраваць гатовасць да перамоваў, гэта працягвае жаданне помсты: маўляў, вы ворагі і мы будзем вас нішчыць. Рэжым Лукашэнкі любіць, каб яго прасілі, бо ў яго траўма 2020 году. Праблема ў тым, што нават калі іх просяць, то гэта нічога не гарантуе. Узяць яшчэ ўдвая больш закладнікаў – кожны дзень рыштуюць некалькі людзей. Ён нават на вызваленне Пачобута не пайшоў, хоць гэта адкрыла б адзін ці нават два пераходы памежныя.
Паводле слоў міністра Кубракова, «на сённяшні дзень праблема застаецца», і ў большасці асуджаных па палітычных справах у Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі «не бачаць асаблівага раскаяння». Нагадаем, што колькасць афіцыйных палітзняволеных у Беларусі 1415 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя