Масавыя затрыманні, якія пачаліся ў Беларусі 31 кастрычніка, працягваюцца да гэтага часу.
Прадстаўнік Кааліцыі Службы гуманітарнай дапамогі Аляксей Лявончык запэўніў, што ініцыятыва гатова да аказання дапамогі пацярпелым, а таксма паразважаў пра тое, як на дапамогу рэпрэсаваным беларусам і агулам на становішча ў Беларусі, паўплываюць вынікі выбараў у ЗША:
–У Амерыцы дастаткова моцная сістэма інстытутаў і дапамога канкрэтнаму чалавеку, канкрэтнай супольнасці – у дадзеным выпадку беларукай дэмакратычнай супольнасці, рэпрэсаваным, яна не залежыць і ніколі не залежыла ад жадання канкрэтнага прэзідэнта. Толькі Кангрэс распараджаецца грашыма. І пры папярэднім тэрміне Трампа памер замежнай дапамогі не змяншаўся. Насамрэч, я не думаю, што будуць нейкія скокі. Але Лукашэнка, я думаю, спадзяецца на тое, што можа быць пры Трампе ўдасца зняць санкцыі. Я не думаю, што Лукашэнка атрымае ад Трампа нейкую палёгку. На словах – так, магчыма.
Па словах Аляксея Лявончыка, затрыманні на гэтым тыдні ў Беларусі дасягнулі роўню восені 2020 года, і да моманту прэзідэнцкіх выбараў у студзені 2025 года могуць толькі нарастаць.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя