BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Мядзьведзь: Пілсудскі хацеў адрадзіць Intermarium

5 снежня1867 года нарадзіўся Юзэф Пілсудскі – першы кіраўнік Незалежнай Польскай дзяржавы.

Юзэф Пілсудскі

Чым цікавы Пілсудскі для Беларусі і беларусаў распавядае гісторык Аляксей Мядзьведзь:

– Юзаф Пілсудскі з’яўляецца чалавекам, чыя біяграфія звязана з беларускай зямлёй, гісторыяй беларусаў. Ён нарадзіўся ў шматнацыянальным Віленскім краі. Ён успрымаў Беларусь як важную частку будучага рэгіёна і лічыў беларусаў самастойным народам. У беларускай памяці захоўваецца і характэрны эпізод: пасля арышту ў 1887 годзе па справе Другога Пралетарыяту Пілсудскі, паводле распаўсюджанай версіі, пісаў сябе беларусам.

На думку гісторыка, Пілсудскі спрабаваў адраджаць так званую «федэратыўную» дзяржаву:

– Ён быў прыхільнікам федэратыўнага праекту – Саюза народаў Усходняй Еўропы, так званага Intermarium, дзе Беларусь павінна была займаць паўнапраўнае месца. І ў 1919-1920 годзе менавіта дзякуючы яго палітыцы адраджаюцца і беларускія школы.

Адной са спробаў стварэння такой дзяржавы быў «паход на Вільню» генерала Жалігоўскага і стварэнне «Сярэдняй Літвы».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя