Украінскі грамадскі актывіст, адзін з каардынатараў супольнасці «Майдан Батумі» сочыць за перамовамі, якія адбываюцца зараз у ЗША і на яго думку, перамовы маюць шмат пытанняў без адказу.

– Па-першае, мы яшчэ не ведаем, чаго дамагаецца сама Расея, чаго дамагаецца Пуцін. Бо тое, што распавядаюць амерыканскія чыноўнікі, то там, калі не памыляюся, ужо чатыры варыянты. Але мы ведаем дакладна, што Пуцін патрабуе вывесці ўкраінскія ўзброеныя сілы з Данеччыны, каб цалкам захапіць Данеччыну. Луганшчыну Расея кантралюе амаль на 100 адсоткаў. Там толькі невялікую тэрыторыю не кантралююць.
Па словах Аляксея, Украіна можа страціць самую магутную лінію абароны, падобную на «лінію Манергейма».
– Штосьці накшталт таго. Бо калі мы адмовімся ад Данеччыны, то гэта будзе ідэальны плацдарм для расейцаў для новага ўварвання. Зараз яны там прасоўваюцца патроху, з шалёнымі ахвярамі асабовага складу, тэхнікі. Але калі мы падаруем ім той плацдарм, яны змогуць там падрыхтаваць сваё войска для новага ўварвання.
Аляксей думае, што калі так адбудзецца – тады Украіну чакае новае шырокамасштабнае ўварванне расейскіх войскаў.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






