BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Амерыканскіх войскаў ва Украіне не будзе”

Вялікабрытанія, Францыя і Германія хочуць адправіць міратворцаў ва Украіну, але амерыканскіх войскаў там не будзе, заявіў Дональд Трамп у інтэрв’ю Fox News. Пры гэтым забеспячэнне гарантый бяспекі Украіны з боку ЗША можа адбывацца з выкарыстанні ваенна-паветраных сіл. Вяртанне анексаванага Расеяй Крыма – Украіне немагчымае, таксама заявіў Трамп, але Украіна нібыта “атрымае шмат зямлі”.

Амерыканскі лідар таксама выказаў надзею, што Пуцін “будзе паводзіць сябе добра”, інакш “сітуацыя будзе цяжкай”. “Я спадзяюся, што прэзідэнт Зяленскі зробіць тое, што павінен. Ён таксама павінен праявіць гнуткасць”, – дадаў Трамп. У магчымай сустрэчы прэзідэнтаў РФ і Украіны ён удзельнічаць не плануе.

Беларускае Радыё Рацыя