Па ацэнцы аналітыкаў Інстытута вывучэння вайны, акупацыя Вуглядара наўрад ці кардынальна зменіць ход наступальных аперацый на захадзе Данецкай вобласці, паколькі горад не з’яўляецца асабліва важным лагістычным вузлом.
– Расейскія войскі, верагодна, захапілі Вуглядар па стане на 1 кастрычніка пасля таго, як паведамлялася пра адыход украінскіх войскаў з гэтага населенага пункта, хоць незразумела, ці змогуць расейскія войскі хутка рушыць далей за Вуглядар у найбліжэйшай будучыні, – адзначаюць эксперты
На геалакацыйных відэа, апублікаваных 30 верасня і 1 кастрычніка, бачна, што расейскія войскі ўстанаўліваюць расейскія сцягі і свабодна дзейнічаюць у розных частках Вуглядара. У аглядзе экспертаў зазначаецца, што захоп расейскімі войскамі Вуглядара адбыўся пасля шэрагу няўдалых расейскіх штурмаў паблізу гэтага населенага пункта за апошнія 2,5 гады.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: investigator.org.ua