Краіны-партнёры Украіны абвясцілі пра новы маштабны пакет абароннай падтрымкі на суму 38 мільярдаў долараў, значная частка якога будзе накіраваная на ўзмацненне сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта ўчора на прэс-канферэнцыі паведаміў украінскі міністр абароны Міхаіл Фёдараў пасля сустрэчы кантактнай групы ў фармаце “Рамштайн”, паведамляе УНП.
Па словах Фёдарава, узгоднены пакет падтрымкі ахоплівае шырокі спектр абаронных патрэбаў, аднак прыярытэтам застаецца абарона неба, у прыватнасці сістэмы СПА і ракеты-перахопнікі. Менавіта гэты кірунак партнёры вызначылі ключавым.
Таксама сёння ў Мюнхене на штогадовай канферэнцыі па бяспецы будзе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У яго запланаваныя сустрэчы з ключавымі лідарамі Еўропы і прадстаўнікамі ЗША.






