
Украінскія ўлады праявілі хуткую рэакцыю на абстрэлы ворага і па магчымасці наладжвалі працу энэрга- і цеплаінфраструктуры. Таму можна сказаць, што ва Украіне вельмі складаная сітуацыя з энэргазабеспячэннем, але яна не выглядае як катастрофа. Працуюць так званыя пункты нязломнасці, – адзначыў малодшы эксперт Праграмы расейскіх і беларускіх даследаванняў Рады знешняй палітыкі «Украінская прызма» Анатоль Чэрныш:
– Камунальныя службы зрэагавалі хутка на абстрэлы і страты энергазабеспячэння і падрыхтавалі розныя аб’екты, дзе можана абагрэцца, так званыя пункты нязломнасці. Гэта месцы, дзе людзі могуць абагрэцца, паесці, зарадзіць свае мабільнікі. І паралельна энергетыка паступова аднаўляецца.
Сёння, 9 лютага, і заўтра, 10 лютага, тэмпература ў Кіеве днём будзе ад -9 да -8 градусаў, а ноччу – маразы да -17. З чацвярга, 12 лютага, днём прагназуецца плюсавая тэмпература.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






