BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Фёдараў: Гэтыя выбары не вырашаюць ніякіх пытанняў

Заклікі ісці на выбары, дэманстраваць сваю нязгоду з дзеючымі ўладамі ды нават галасаваць супраць усіх – у сённяшніх часах гэта нараўне з злачынствам. Аляксандр Лукашэнка і так “пераможа”, а хваля рэпрэсій толькі ўзмацніцца і можам атрымаць новыя затрыманні.

Так каментуе так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі наш сённяшні Госць Рацыі прадстаўнік грамадзка-палітычнага аб’яднаньня “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа” Анатоль Фёдараў.

РР: Як ацэньваеце тыя этапы кампаніі, якія ўжо мінулі?

– Пагаршалася сітуацыя. І так і было з кожнай выбарчай кампаніяй. Сітуацыя толькі пагаршалася. А ў 2020 годзе яна стала катастрафічнай. Зараз любыя заклікі да ўдзелу ў выбарчай кампаніі з’яўляюцца правакацыйнымі і злачыннымі па сваёй сутнасці. Людзі, якія заклікаюць да гэтага, калі Беларусь зможа захавацца і будзе нармальна сфармаваны ўрад, будуць прыцягнуты да адказнасці за крымінальныя злачынствы

– Таму што ў выніку іх заклікаў да ўдзелу ў гэтых выбарах, каб людзі маглі выказаць сваю нязгоду, неважна ў якой форме, гэта прыводзіць да таго, што гэтыя людзі становяцца свядомымі бандытамі і іх арыштоўваюць, што спрыяе новай хвалі арыштаў у Беларусі. Каму дасылалі гэтыя звароты? Шляхам рассылкі, праз, скажам, жывы гук і іншае. Гэта злачыннае дзеянне. Яны ведаюць, што гэта прыводзіць да зняволення людзей. Гэта злачынства. Людзі за гэта панясуць адказнасць. Позна ці рана. І не толькі, канешне, жывы гук і іншыя, а і ўсе астатнія.

– Таму шляхам выбараў у Беларусі пытанне не вырашыцца. Пытанне павінна вырашацца. І яно будзе вырашана, я меркую, у гэтым плане. Не на карысць Беларусі. Яно будзе вырашана не на выбарах. Яно будзе вырашана ў тым палітычным працэсе, які будзе звязаны з Украінай.

РР: На вашу думку, чым можа быць агітацыйная кампанія — у пазітыўным ці негатыўным сэнсе?

– Пазітыўнага нічога няма ў гэтай кампаніі. Гэта кампанія накіравана на захаванне ўлады.
Тых, хто захапіў гэту ўладу ў Беларусі, гэта бяда. Што астатняе, гэта дэкарацыі. Дэкарацыі, скажам, для ўнутранага спажывання. Таму што па знешнім контуры для ўсіх усё зразумела.

– Але справа не ў гэтым. Справа не ў выбарах, а ў тым, што гэтыя выбары насамрэч не вырашаюць ніякіх пытанняў, якія сёння трэба вырашаць для Беларусі. У тых людзей, якія сёння нібыта прадстаўляюць Беларусь, няма разумення, што трэба рабіць у гэтай сітуацыі. Таму яны ідуць па адным і тым жа шляху, што і да іх. Па адным і тым жа шляху. Я падкрэсліваю, кожны раз гэта прыводзіла толькі да яшчэ горшых вынікаў. Кожны раз. Людзі, якія маюць яснае мысленне, рацыянальна разважаюць, павінны рабіць высновы. Але гэтыя людзі не хочуць рабіць высновы.

– Яны прыходзяць, яны нешта там прыдумваюць, хаця да іх былі папярэднікі, якія гэта ўжо прайшлі, якія ўжо маюць досвед, які можа быць больш рацыянальным. Але гэтага няма. Там, дзе не прыслухоўваюцца да старэйшых, дзе вопыт старэйшых не запатрабаваны, там грамадства не мае будучыні. Там няма ніякіх варыянтаў. Тое, што можна было назваць гучным, яны ўжо сядзяць. Яны ўжо сядзяць з 2020 года і будуць сядзець да канца. Найхутчэй. Іх не выпусцяць у бліжэйшыя гады.

– Не выпадкова тое, што сёння заявы з боку Расеі, з боку Захаравай, ясна сведчаць, што Расея не збіраецца выпускаць Беларусь са свайго падпарадкавання. Яны хапаюцца за яе, таму што гэта адзіная магчымасць гуляць супраць Украіны, бо там у іх нічога не атрымалася.

– Губляць Беларусь, тым больш Беларусь мае стратэгічнае значэнне, таму што мы жывём побач з краінамі Балтыі, Украінай, Польшчай. Гэта для Расеі выключна важнае геапалітычнае месца. І нас не выпусцяць. Спробы кавалерыйскія, скажам, нейкія рашэнні капітальныя, яны не дадуць выніку.

РР: Як думаеце, ці залежыць ад таго, каб выбары былі прызнаныя?

– Для Лукашэнкі галоўнае, каб яны былі прызнаныя з боку Расеі. Прызнанне з боку Захаду яму не патрэбнае. Калі б гэта было, канешне, яму б гэта не перашкодзіла. Але Захад сёння не мае палітыкі адносна Беларусі і не ведае, што рабіць. Гэта тупіковая сітуацыя. Выбары не палепшаць сітуацыю. Людзі спадзяюцца на нейкія цуды, але гэтага не будзе.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Нібы выбары прэзідэнта ў Беларусі запланаваныя на 26 студзеня 2025 года. Аляксандр Лукашэнка сёмы па ліку раз стане беларускім кіраўніком.

Беларускае Радыё Рацыя