BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Фёдараў: Мы будзем дамагацца перакрыцця мяжы

Апошнія падзеі на польска-беларускай мяжы, звязаныя з акцыяй польскіх фермераў, перасякаюцца нейкім чынам з жаданнем беларусаў Варшавы таксама правесці даўно запланаваную акцыю на гэтай мяжы.

З госцем Радыё Рацыя – адным з арганізатараў акцыі «Ультыматум» Анатолем Фёдаравым  мы абмяркуем стан рэчаў на польска-беларускай мяжы, і захады, якія могуць дапамагчы  вырашыць сітуацыю ў Беларусі і Польшчы ў лепшы бок:

РР: Стала вядома, што польскія фермеры аблілі свіным гноем тэрыторыю ля польска-беларускай мяжы. Яны спадзяюцца, што такім чынам адпудзяць парушальнікаў-мусульман ад спробаў незаконна трапіць у ЕЗ. Як Вы думаеце, такі спосаб перашкодзіць парушальнікам?

Анатоль Фёдараў: Гэта гібрыдная вайна з боку Расеі і Беларусі, гэта відавочна. Але справа ў тым, што такімі актамі прыпыніць гібрыдныя дзеянні немагчыма. Проста польскія ўлады не хочуць прымаць рашучыя дзеянні. Чаму? Бо ў іх гэта цудоўны гандаль з рэжымам, з Расеяй. Мы правялі аналітычныя даследаванні і бачым, што Польшча на санкцыях цудоўна зарабляе.

РР: На чым яна зарабляе? Канкрэтна прывядзіце прыклады.

Анатоль Фёдараў: Сюды пастаўляюцца санкцыйныя тавары з боку Расеі, Беларусі. Польскія прадпрымальнікі прама заяўляюць, мы пляваць хацелі, што ў ЕЗ гавораць. Мы гандлявалі і будзем гандляваць, нам трэба зарабляць. Мы, калі сталі з гэтым разбірацца, пабачылі шматлікія факты, сістэмныя, прычым. У нас ёсць лічбы не толькі па асобных фактах, а цалкам за год колькі прайшло падсанкцыйных тавараў. Напрыклад, пастаўляюцца нафтапрадукты, піламатэрыялы, шкло і так далей. Прычым, санкцыйныя тавары ідуць і з боку ЕЗ, і ў ЕЗ гэта прызнаюць. Многія кампаніі парушаюць, яны прымаюць меры, але парушэнні прадаўжаюцца. Напрыклад, у мінулым годзе гандаль з ЕЗ у Беларусь рэзка падскочыў як па імпарце, так і па экспарце. Насамрэч, ЕЗ не хоча вырашаць гэтае пытанне, не хоча вырашаць яго радыкальным шляхам. А радыкальны шлях мы прапануем.

РР: Вы правялі акцыю пасля гібелі Матэвуша Сітэка. А якія вынікі вашай акцыі?

Анатоль Фёдараў: Мы праводзілі гэтую акцыю насупраць прэзідэнцкага палаца. І ў той час туды прыязджаў якраз кітайскі амбасадар. Ён бачыў гэтую акцыю. Мы ж праводзілі і каля кітайскай амбасады раней. Мы нагадалі яшчэ раз вышэйшаму кіраўніцтву Польшчы пра тое, што гэтая праблема існуе, і мы будзем дамагацца перакрыцця мяжы. Што правы чалавека – гэта не пустыя словы. Але, на жаль, на сённяшні дзень і для еўрапейскіх палітыкаў, і для польскіх правы чалавека – гэта пустыя словы. Таму пытанне і не вырашаецца. Не таму, што яго нельга вырашыць, мы не прапануем спынення патокаў на доўгі час. Дастаткова некалькіх тыдняў, калі прыпыніцца кітайскі экспарт, то Кітаю прыйдзецца размаўляць са сваім падапечным у Менску. А гэты падапечны ад яго цалкам залежыць. Тыя патокі калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў, другіх тавараў, якія сёння ідуць поўным ходам у Кітай, могуць быць прыпыненыя лёгка.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя