Каардынацыйная рада прыняла рэзалюцыю па палітвязнях. Чарнавік рэзалюцыі быў прэзентаваны на слуханнях па палітвязнях 2-3 снежня ў Варшаве. Адрэдагаваны варыянт пасля дапаўненняў быў прыняты большасцю галасоў.

Дакумент каментуе стваральнік Нацыянальнай дэмакратычнай платформы, палітычны дзеяч Анатоль Фёдараў:
– Гэты дакумент па палітзняволеных вельмі далёкі ад дасканаласці. У ім не ўлічаны вельмі многія моманты. Ён не рэалістычны. Я асабіста пісаў і гаварыў тым, хто займаецца гэтым пытаннем, пакуль мы не сфарміруем легітымныя нацыянальныя інстытуты, агульнанацыянальнага ўзроўню, а не проста Асамблею няўрадавых арганізацый, мы не зможам прымаць дастаткова адэкватныя дакументы, якія адпавядаюць патрэбам нашага часу, каб вырашыць тое пытанне, якое стаіць наконт палітвязняў. Гэты дакумент недасканалы.
Сярод іншага, рэзалюцыя Каардынацыйнай рады прапануе выдзеліць вызваленне палітвязняў у асобны гуманітарны трэк, і прадугледжвае перамоўны працэс з рэжымам Лукашэнкі. Такое палажэнне выклікала крытыку асобных сяброў Каардынацыйнай рады, якія стварылі петыцыю з патрабаваннем роспуску цяперашняга складу «протапарламента дэмакратычных сіл».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя