BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Фёдараў заклікае не ісці на так званыя выбары

Не хадзіць ні ў якім выпадку на так званыя выбары заклікае прадстаўнік грамадска-палітычнага аб’яднання “Нацыянальна-дэмакратычная платформа” Анатоль Фёдараў. Нават калі чалавек будзе галасаваць супраць усіх, то можа трапіць у спіс асобаў, што патэнцыйна выступаюць супраць уладаў, — адзначыў палітычны эксперт:

— Я звяртаюся да беларусаў: ні ў якім разе не хадзіце на гэтыя выбары. Бо, апроч праблем для сябе, нічога вы не атрымаеце з гэтага паходу. Гэта можа мець абсалютна нечаканыя наступствы для вас, пра якія вы нават і не думаеце. Таму выбару няма, і няма чаго туды хадзіць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Нібы выбары прэзідэнта ў Беларусі запланаваныя на 26 студзеня бягучага года, то бок фактычна праз тры тыдні. Ад 1 студзеня ідзе агітацыйная кампанія.

Беларускае Радыё Рацыя