Актывізаваць і мабілізаваць беларускую павестку. Сёння, 7 кастрычніка, у Парыжы завяршаецца трэцяя сустрэча міжпарламенцкага альянсу дэпутацкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”, у якую ўваходзяць каля 300 дэпутатаў з больш чым 20-ці краінаў. Само аб’яднанне дэпутатаў, прадстаўнікоў розных партый, мае важнае палітычнае значэнне і гэта паказалі дыскусіі, расказаў у нашым эфіры з Парыжу – Анатоль Лябедзька, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Офісу Святланы Ціханоўскай.

– Тое, што мы стварылі такую платформу, на якой зараз месціцца больш за 20 нацыянальных парламентаў міжнародных парламенцкіх арганізацый гэта вялікі плюс для Беларусі. Свет канкуруе, мы не адзіныя на мапе і на палітычных радарах. Нам цяжка канкураваць.
На трэцяй сустрэчы Міжпарламенцкага Альянса дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь” абмяркоўваюць ды рыхтуюць да падпісання Парыжскі Мемарандум, як выніковы дакумент, дыскутуюць і на іншыя важныя тэмы, сярод якіх пра беларускіх палітвязняў ды адказнасць рэжыму ў Менску за рэпрэсіі.
Каментуе Анатоль Лябедзька:
– Учора была сустрэча са спікеркай, сёння з міністрам замежных спраў, сёння ў нас тры круглыя сталы, дзве дыскусіі. Так, адказваю адразу скептыкам – гэта размовы, гэта дыскусіі, гэта гарачая палеміка, гэта калі-некалі і непаразуменне, але разам з тым мы прагаворваем вельмі канкрэтныя рэчы. Вось сюды мы прыехалі для таго, каб матываваць і мабілізаваць дэпутатаў.
Асобна ўдзельнікі сустрэчы ў мурах Нацыянальнага сходу Францыі зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Акрамя гэтага адбылася дыскусія з удзелам ужо былых палітвязняў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






