У Хельскінках праходзіць канферэнцыя „Хельсінскі дыялог. Дэмакратычная будучыня для Беларусі“. Адбываюцца панелі, дыскусіі, разважаюць над лёсам Беларусі, форум арганізуе парламенцкая асамблея рады Еўропы, а таксама міністэрства замежных справаў Фінляндыі ў супрацы з офісам Святланы Ціханоўскай.
Дарадца па парламенцкай супрацы і канстытутацыйнай рэформе, спадар Анатоль Лябедзька узяў удзел у канферэнцыі. Ён адказаў на пытанні Беларускага Радыё Рацыя.
РР: Маем праграму канферэнцыі. Я прачытаў там вельмі многа файных цікавых словаў у цяперашнім геапалітычным кантэксце вакол Беларусі, прысвечаныя дыскусіі беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Калі простай мовай, для чаго гэтая канферэнцыя, якія тэмы будуць уздымацца?
– Тут шэсць панэльных дыскусіяў, пачынаючы ад незалежнасці, нацыянальнай ідэнтычнасці і заканчваючы выбарчымі кампаніямі, выбарамі ў каардынацыйную раду – на любы густ. Я гляджу на гэтую канферэнцыю, на гэты форум, практычна-прагматычна. Мне падаецца, што ён можа быць важным для адладжвання фармулёвак дакладу, які будзе ў канцы гэтага месяцу разглядацца і прымацца ў парламенцкай асамблеі рады Еўропы. Гэты даклад прысвечаны цалкам Беларусі. Вельмі важна, каб сённяшняя дыскусія манетызавалася ў выглядзе канкрэтных прапаноў да гэтага даклада. Бо даклад, што будзе разглядацца і прымацца, гэта ўжо будзе дакумент адной з найбуйнейшых міжнародных арганізацый – парламенцкай асамблеі рады Еўропы. Таму гэта не проста дыскусія цікавая, насычаная, дзе пагаварылі, абмяняліся думкамі, як вы кажыце, файныя і цікавыя фармулёўку. Але гэта можа быць вельмі практычна, калі некаторыя ідэі пяройдуць у даклад парламенцкай асамблеі рады Еўропы.
З дарадцам па парламенцкай супрацы і канстытутацыйнай рэформе, спадаром Анатолем Лябедзькам размаўляў Улад Грынеўскі.
Беларускае Радыё Рацыя