BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Лябедзька: Іспанія далучаецца да падтрымкі

У Сенаце Іспаніі ствараецца дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь». Пра гэта казалі на сустрэчы Святланы Ціханоўскай і яе каманды ў верхняй палаце іспанскага парламента, якая прайшла ў аўторак, – кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

У ніжняй палаце парламента ўжо дзейнічае такая група, цяпер дадаецца і верхняя палата. Значыць «беларускай павесткі» ў еўрапейскай палітыцы будзе больш, заўважае Анатоль Лябедзька:

– Я прыхільнік, калі ёсць магчымасць, там дзе існуе двухпалатная сістэма, ствараць больш групаў. Гэта з аднаго боку стварае элемент канкурэнцыі і датаковыя магчымасці, таму што, напрыклад, у іх нават не супадаюць пленарныя паседжанні, могуць рабіць заявы і тыя і другія, то бок, Беларусі становіцца больш у парламенце Іспаніі, і ў гэтым ёсць плюс.

У Мадрыдзе на сустрэчы са спікерам Сената Іспаніі Педра Рольян Ахеда таксама абмеркавалі перспектывы падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Сенатам Іспаніі, працягвае Анатоль Лябедзька. Рыжскі мемарандум вызначае шляхі супрацоўніцтва, гэта не толькі палітычная дэкларацыя, а больш дэкларацыя да дзейнасці.

– Магчымасць падпісання мемарандума паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Сенатам Іспаніі. Ёсць такая дамова, такі мемарандум з Еўрапейскім парламентам, то тут нас ужо ніхто не спыніць, калі з Еўрапейскім парламетам ёсць, то і Сенат Іспаніі таксама далучыцца. І для нас гэта таксама добра. Мы лічылі, што першымі на нацыянальным узроўні, з кім мы падпішам такую дамову, – гэта Літва, гэта Польшча, а зараз Іспанія актыўна ў гэтую канкурэнцыю ўваходзіць. Вось вам і адлегласць.

Чарговая ініцыятывы: фармат супрацоўніцтва ў трохкутніку «Беларусь — Венесуэла — Іспанія». Як ідэя, у Мадрыдзе можа адбыцца сустрэчы нобелеўскіх лаўрэатаў – Алеся Бяляцкага з Беларусі і Марыі Карыны Мачада з Венесуэлы.

Беларускае Радыё Рацыя