BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Лябедзька: Пуцін мае аднолькавыя мэты і ва Украіне, і ў Беларусі

«Пуцін мае аднолькавыя мэты і ва Украіне, і ў Беларусі». Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька:

– Пуцін мае аднолькавыя мэты і ва Украіне, і ў Беларусі. Ён не глядзіць на нашыя краіны як на незалежныя, свабодныя, самадастатковыя. Для яго гэта тэрыторыя, на якой мусіць дамінаваць «рускі свет». Для рэалізацыі сваёй мэты Пуцін абраў розныя стратэгіі. Ва Украіне адкрытая ваенная агрэсія. У Беларусі – паглынанне праз паўзучую анексію.

Палітык назваў асноўныя факты, якія сведчаць пра паўзучую анексію Беларусі. Па-першае, Беларусь цалкам залежыць ад расейскіх энергарэсурсаў. Па-другое, знешняя палітыка краіны ўзгадняецца з Крамлём. Па-трэцяе, Пуцін атрымаў права ўводзіць войскі ў Беларусь паводле падпісанай з Лукашэнкам дамовы.

Беларускае Радыё Рацыя