Пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскі дыялог і Офіса Святланы Ціханоўскай у Варшаве адбыліся сустрэчы лідараў беларускіх моладзевых і студэнцкіх арганізацыяў у Польшчы са спікеркай Сенату Малгажатай Кідава-Блоньскай і віцэ-спікерам Сената Міхалам Камінскім.

Пра вынікі распавёў удзельнік сустрэчы, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па пытаннях канстытуцыйнай рэформы Анатоль Лябедзька:
– Было прынята рашэнне аб правядзенні слуханняў у Сенаце. І гэтыя слуханні датычацца шэрагу праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія студэнты ў польскіх вышэйшых навучальных установах. Мы размаўлялі наконт стажыроўкі беларусаў у Сенаце. У Міхала Камінскага ўжо былі сустрэчы з прадстаўнікамі выканаўчай улады, і ён бярэцца разам з групай «За дэмакратычную Беларусь» прасоўваць, каб было зменена заканадаўства і каб усе беларусы, нягледзячы на тое, у іх ёсць грамадзянства ці не, калі яны знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, то каб у іх была прававая магчымасць арганізоўваць навучанне сваіх дзяцей на беларускай мове.
На сустрэчы ў Сенаце прысутнічаў каардынатар па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа Сената Рэспублікі Польшча Роберт Тышкевіч, а таксама беларуская моладзь – слухачы Школы усходне-еўрапейскіх даследванняў Рады Еўропы і актывісты НДА ў выгнанні. Удзельнікі перадалі ў Сенат дакументы з прапановамі паляпшэння становішча беларускіх навучэнцаў у Польшчы.
Фота Tomasz Paczos, Kancelaria Senatu
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя






