Пульс беларускага жыцця – там дзе працуюць групы «За дэмакратычную Беларусь», так пра адзін з аспектаў міжнароднай палітыкі кажа Анатоль Лябедзька з Офісу Святланы Ціханоўскай. Паводле яго, тактыка сябе апраўдвае, яе варта працягваць. Дэпутацкія групы «За дэмакратычную Беларусь» аб’ядналіся ў супольны альянс. Чарговыя паседжанні альянсу плануюцца ўвосень у Парыжы, да іх рыхтуецца дэмакратычная супольнасць, кажа Анатоль Лябедзька.

– Альянс – гэта фактычна парасонавая арганізацыя, у якую ўваходзяць усе групы і ўсе дэлегацыі. І ў гэтым яе ўнікальнасць. Мы невыпадкова выбіраем месца, дзе будуць адбывацца сустрэчы. Першы раз гэта быў Берлін, затым Рым і зараз Парыж. Вельмі важна інтэграваць беларускую павестку сярод буйных гульцоў, такіх краінах як Францыя, Італія і Нямеччына, і паказваць, што Беларусь – гэта не толькі цікавасць Варшавы і Вільні.
У Парыжы збяруцца дэпутаты з 24-25 краін, якія ўваходзяць у міжпарламенцкі альянс «За дэмакратычную Беларусь». Колькасць змяняецца ў залежнасці ад выбараў у заканадаўчыя органы ўлады, якія праходзяць у краінах гэтага альянсу, удакладняе беларускі палітык Анатоль Лябедзька.
Беларускае Радыё Рацыя






