BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Лябедзька: Лукашэнка шукае кампенсацыю за 2020 год

Палата прадстаўнікоў восьмага склікання сфармавана ў поўным складзе, вынікае з афіцыйных паведамленняў. Сёння мае адбыцца пасяджэнне падкантрольнага Аляксандру Лукашэнку ЦВК, дзе падвядуць вынікі так званых выбраў. Гэта робіць і Улад Грынеўскі, разам з нашым госцем Анатолем Лябедзькам.

РР: Выбары прайшлі, мы пра гэта збіраем каментары. У нашым эфіры з намі цяпер беларускі палітык Анатоль Лябедзька.

Спадар Анатоль, гэтыя выбары параўноўваюць з савецкімі і нават прыгадваюць часы Брэжнева. Вы былі дэпутатам 12 і 13 склікання тых самых гістарычных. Гэта быў крыху іншы час, але можа і таксама гэтыя выбары можна параўнаць з тымі савецкімі, пост-савецкімі.

– Параўнанні нельга правесці. Выбары 1990 года яны былі адметныя тым, што яны былі альтэрнатыўнымі. З’явілася мажлівасць у палітычнай апазіцыі прайсці ў сапраўдны парламент. Параўноўваць з гэтым часам некарэктна. Можна параўноўваць з чыста савецкім часам, калі на выбары прыходзілі блок КПСС і беспартыйных. У бюлетэні было, як правіла, адзін чалавек. Гэта быў той час. А 90 год і наступныя, адметныя тым, што былі выбары, не зусім сумленныя, не зусім свабодныя, але альтэрнатыўныя. Было шмат сіта, але кожны мог у іх узяць удзел, мог нават займець дэпутацкі мандат. Так у Вярхоўным савеце 12-га склікання ў першыню з’явілася моцная палітычная апазіцыя. Так сярод 347 дэпутатаў, максімальная колькасць, што там была, у найлепшы час 100 дэпутатаў уваходзілі ў дэмакратычны дэпутацкі клуб.

РР: Як гэта было? Гэта была выбарачная кампанія?

– Гэта была шыкоўная выбарачная кампанія, бо фактычна быў развал СССР і гэта было паслабленне.

РР: Ці былі дэбаты, дыскусіі, аднолькавыя выказванні, якія ў інтэрнэце нарэзалі прадстаўнікі ліберальна-дэмакратычнай партыі, адзін і той жа тэкст на розных каналах паказвалі.

– Прыводжу як прыклад, што сваю першую праеўрапейскую выбарчую праграму я напісаў у 1990-м годзе. Так, яна была не за ўступленне нас у ЕЗ, ці ў НАТА, але гэта была праграма, скіраваная на еўрапейскія каштоўнасці. Гэта было інтуітыўна, але гэта была праграма супраць усякай манаполіі, у тым ліку і палітычнай КПСС; праграма за годнасць людзей; праграма за тое, каб людзі вызначалі хто іх дэпутаты, а не зверху наменклатура кагосьці прызначыла. Гэта былі не проста актыўныя сустрэчы з выбарнікамі. Я згадваю сваю першую сустрэчу ў Жупранах, на радзіме Багушэвіча. Прыехалі кандыдаты ў дэпутаты. Прыехаў першы сакратар кампартыі ашмянскага раёна. Ён прыехаў на блакітнай волзе. На чорнай волзе прыехаў другі сакратар. Прыехаў кіраўнік вядучай гаспадаркі, брат якога быў другім чалавекам у гарадзенскай вобласці. Потым прыехаў на газіку начальнік міліцыі. І толькі не было аднаго кандыдата ў дэпутаты, якога адразу палічылі альтэрнатывай – гэта мяне. Мы прыехалі на рэйсавым аўтобусе. Я ледзь прайшоў у залу, бо яна не змясціла ўсіх ахвотных. Такі размах цікаўнасці я параўноўваю толькі з 2020 годам. Упершыню ў людзей з’явілася мажлівасць выбіраць альтэрнатыву, бачыць яе.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

З госцем Радыё Рацыя, беларускім палітыкам Анатолем Лябедзькам, гаварыў Улад Грынеўскі.

Беларускае Радыё Рацыя