BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Ягораў: Я лічу, што гэтая сітуацыя цалкам барбарская

Каардынацыйная рада трэцяга складу пакуль што дыскутуе, як павінна выглядаць праца ў новай радзе. Большасць, якая сфарміравалася вакол беларускага палітыка Паўла Латушкі, хоча раду кардынальна рэфармаваць, але для гэтага нібыта не хапае аднаго голасу, каб унесці змены ў рэгламент. Таксама гучаць абвінавачванні ў узурпацыі ўлады. Іх палітык пракаментаваў на сваім ютуб канале.

Так кажа палітык Павел Латушка, а іншы бок гэтай спрэчкі прадстаўляе наш сённяшні госць – былы спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў. З ім гутарыць Улад Грынеўскі.

Андрэй Ягораў: Паўнамоцтвы другога складу Каардынацыйнай рады завершыліся пасля першага супольнага паседжання, дзе нам падзякавалі за працу. Пасля гэтага пачалася праца трэцяга складу. Зразумела, што я ў трэцім складзе не з’яўляюся спікерам. Ніякіх пасадаў я зараз не займаю, я звычайны дэлегат.

РР: Пытанне вельмі спрэчнае, ці пачалася праца Каардынацыйнай рады трэцяга складу. Багата рознай інфармацыі на гэты конт. Палітычныя дыскусіі адбываюцца. Я хачу пачуць вашую версію: пачалася, ці не пачалася праца Каардынацыйнай рады трэцяга складу? Як вы гэта бачыце?

Андрэй Ягораў: Канешне, зараз з-за гэтай бягучай спрэчкі, якая разгарнулася, не бачна, што ўжо ёсць шэраг ініцыятываў. Ужо прасоўваюцца пытанні адносна стварэння, напрыклад, рэестра канфіскаванай маёмасці. Ідзе праца па падтрымцы Андрэя Гнёта. Ставіцца пытанне, што рабіць у сітуацыі 2025 года, калі ў Беларусі будуць прэзідэнцкія выбары. То бок, ёсць рэчы, якія не звязаныя з тым, што сёння на паверхні. Праца пачалася. І гэтая канструктыўная частка будзе пераважаць у працы Каардынацыйнай рады.

РР: Калі канструктыўная частка ёсць, то раскажыце пра яе. Бо пакуль чутна толькі пра “скандалы, інтрыгі, расследаванне”.

Андрэй Ягораў: Скандалы і спрэчкі нармальна суправаджаюць дзейнаць парламенцкіх органаў. Паглядзіце, што ў іншых парламентах адбываецца. Там часам і б’юцца, бываць дэмаршы, выхады фракцый. Усё здараецца, таму што гэта як раз тая пляцоўка, якая аб’ядноўвае людзей з вельмі рознымі поглядамі і рознымі палітычнымі інтарэсамі. І там ідзе бойка. Важна, каб гэтая бойка ішла па правілах, у межах этыкі, культуры і ўнармаванай камунікацыі. Калі гэтыя рамкі парушаюцца, ну тады не вельмі прыгожа.

РР: Я правільна разумею, што такая палітычная дыскусія, якая сёння адбываецца у КР, – гэта нармальна. Ці ўсё ж такі Латушка хоча ўзурпаваць уладу?

Андрэй Ягораў: Я лічу, што гэтая сітуацыя цалкам барбарская. Але наўпрост абвінавачваць Латушку ў захопе ўлады, у дзяржаўным перавароце, – я не магу. Таму што гэта як у самога сябе захапіць уладу. Таму што ў іх самая вялікая фракцыя, яны стварылі кааліцыю, у якой ёсць уся ўлада, не стае толькі аднаго голасу, каб зменяць рэгламент Каардынацыйнай рады. Вось за гэты адзін голас, якога не стае, ідзе змаганне, каб усё было пад кантролем.

Цалкам матэрыял:

Папярэдне 20-га чэрвеня мае сабрацца на першае паседжанне Каардынацыйная рады трэцяга складу. Плануецца, што пачне яна працаваць паводле «часовага рэгламенту». І акрамя асноўнай працы зоймецца распрацоўкай новага рэгламенту.

Беларускае Радыё Рацыя