З 2020-га года беларусы страцілі шмат набыткаў. Шмат у чым – праз памылкі, якія былі зробленыя дэмакратычным рухам. Такое меркаванне выказаў палітолаг Андрэй Ягораў. Ён распавёў, якія задачы павінны цяпер стаць першаснымі.

– Першае, што трэба зрабіць, гэта прызнаць, што палітычны крызіс 20-га году скончаны. Мы маем, канешне, наступствы, тое, што цягнецца ад той сітуацыі, якая была, але гэта цалкам новая сітуацыя. Яна не можа быць названая палітычным крызісам на сённяшні час. Няма там канкурэнцыі двух цэнтраў, якія змагаюцца за кантроль над Беларуссю. Рэжым цалкам кантралюе тое, што адбываецца. Трэба думаць, што рабіць. Выстаўляць новыя стратэгічныя мэты, якія не з’яўляюцца зрынаннем рэжыму, але фактычна стратэгічна мусіць быць завязаныя на мэту вяртання беларусам кантролю над сваёй краінай і ўласным лёсам.
“Але гэта – досыць доўгі шлях”, – дадаў Андрэй Ягораў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






