BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Ягораў: Неабходнасць Беларусі ў праеўрапейскім вектары развіцця – нязменная

Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе зладзіў анлайн-воркшоп па аналізе еўрапейскай перспектывы для дэмакратычнай Беларусі.

Удзельнік сустрэчы, спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў падкрэсліў неабходнасць праеўрапейскага вектара для Беларусі:

– Для Беларусі фактычна няма іншай перспектывы, акрамя еўрапейскай перспектывы, калі мы думаем пра існаванне Беларусі як незалежнай і суверэннай дзяржавы. У Беларусі няма перспектывы развіваць інтэграцыйныя адносіны з Расеяй, як яна рабіла да таго, бо фактычна мы бачым агрэсіўныя дзеянні і палітыку, якая накіраваная на падрыў беларускага суверэнітэту і незалежнасці.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька заклікаў да нарматворчага замацавання еўрапейскага шляху для Новай Беларусі:

– Трэба прызнаць, што ўсё ж такі еўрапейскія наратывы прысутнічалі і дастаткова даўно ў беларускай палітыкі. Толькі яны не былі такімі стратэгічнымі для большасці, панаваў такі прагматызм: “А давайце мы паглядзім, а што хочуць людзі ў Беларусі?”. Мне падаецца, што стратэгічна гэта была памылка  – арыентавацца на тое, пра што думае грамадства. У праект Канстытуцыі Новай Беларусі – замацаваць вось гэты геапалітычны выбар і еўрапейскую перспектыву для Новай Беларусі.

Па выніках анлайн-сустрэчы  пра  еўрапейскія перспектывы для дэмакратычнай Беларусі былі прыняты рэкамендацыі адносна дачыненняў Беларусь – ЕЗ як з рэжымам Лукашэнкі, так і з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае  Радыё Рацыя

 Фота Інстытута