BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Ягораў: Пры негатыўным сцэнары КР можа стаць прыдаткам АПК

12 чэрвеня прайшло першае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады 2-га і 3-га складаў. Па выніках у КР сфармавалася кааліцыя большасці, якая надалей і будзе выбіраць спікера ды віцэ-спікера, весці бягучую дзейнасць.

Тым не менш, экс-спікер і сябра Каардынацыйнай рады 3-га складу Андрэй Ягораў засцерагае ад запланаваных зменаў Рэгламенту органа:

Трэба разабрацца з гэтай кааліцыяй зараз. І што гэта значыць? Таму што ў гэтай заяве большасці ставіцца пад пытанне праца КР другога складу. Ёсць відавочнае жаданне людзей змяніць правілы рэгламенту. Я лічу гэта даволі небяспечным, любыя маніпуляцыі з так бы мовіць канстытуцыйнымі нормамі ставяць пад пытанне далейшую дэмакратычнасць функцыянавання. У негатыўным сцэнары, так, яна можа стаць прыдадткам Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. І ў нас будзе дзве вертыкалі – рэжымная ў Беларусі і свая ўласная дэмакратычная вертыкаль.

Па словах Андрэя Ягорава, зараз у КР ініцыявана спроба змяніць дзейны Рэгламент органа, які забараняе сябрам органа адначасова мець мандаты ў іншых дэмакратычных органах, кшталту Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. На дадзены перыяд дзеянне мандатаў такіх «падвойных» сяброў КР прыпынена.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя